Мікалай Пятровіч Васілеўскі
Мікалай Пятровіч Васілеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1937 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Пятровіч Васілеўскі (1904, Санкт-Пецярбург — 1937, Салаўкі) — беларускі графік і жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля I сусветнай вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Быў арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у Мінску пастановай калегіі АДПУ (1920) прыгавораны як «член сям’і асуджанага» да высылкі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926—1928 гадах супрацоўнічаў у часопісе «Маланка». Уступіў у КСМЗБ. 3 1930 года жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі».
Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У сатырычных малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Заходняй Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кнігу С. Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), часопіс для дзяцей «Заранка», раманс К. Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць М. Васілеўскага адметная ўвагай да нацыянальных традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нацыянальна-вызвольнага руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і народнай архітэкгуры Навагрудчыны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — С. 222. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 581. — 727 с. — 10 000 экз.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Пятровіч Васілеўскі
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў СССР
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Члены БСРГ
- Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Графікі СССР
- Рэабілітаваныя ў Беларусі