Маланка (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Маланка»
Małanka, vokładka.png
Вокладка № 6 часопіса «Маланка»
Арыгінальная
назва
Маланка
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 15 студзеня 1926
Спыненне публікацый 26 снежня 1928
Мова беларуская
Галоўны офіс
Commons-logo.svg Маланка на Вікісховішчы

Мала́нка — заходнебеларускі ілюстраваны сатырычны часопіс. Выдаваўся ў Вільні з 15 студзеня 1926 года раз на два тыдні. Агулам выйшла 43 нумары. Рэдактарамі-выдаўцамі ў розны час былі Іван Касяк, М. Луцэвіч, Янка Маразовіч (псеўданім Янка Маланка). Асобныя нумары «Маланкі» былі канфіскаваныя польскімі ўладамі, замест іх выйшлі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзве 1928 год). Выданне спынена праз рэпрэсіі польскіх уладаў. Апошні нумар выйшаў 26 снежня 1928 года.

Рэдакцыя часопіса, 1926—1928 гг.

Выступаў у абарону інтарэсаў народа Заходняй Беларусі, садзейнічаў фарміраванню яго нацыянальнай і палітычнай свядомасці, асуджаў палітыку сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту польскіх улад. Публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданні, фельетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты), публіцыстычныя артыкулы, допісы.

Часопіс сярод іншага публікаваў творы Міхася Касцевіча (Міхася Васілька), Івана Маразовіча (Янкі Маланкі), Міколы Засіма, Уладзіслава Паўлюкоўскага (У. Ініцкага), Гальяша Леўчыка, Макара Касцевіча (Звончыка), Янкі Пачопкі (Башкіра), Ігната Дварчаніна, Язэпа Драздовіча (Народніка), сатырычныя вершы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы і іншых. Карыкатуры і гумарыстычныя малюнкі Язэпа Горыда, Язэпа Драздовіча, Івана Маразовіча, Васіля Сідаровіча, Мікалая Васілеўскага вылучаліся прафесіяналізмам, вастрынёй і надзённасцю, палітычным падтэкстам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]