Мікалай Пятровіч Васілеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Пятровіч Васілеўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння: 1904
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1937
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак, графік
Месца працы:
Вучоба:

Мікалай Пятровіч Васілеўскі (1904, Санкт-Пецярбург — 1937, Салаўкі) — беларускі графік і жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка кнігі «Беларускі каляндар на 1929 год»

Пасля I сусветнай вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі раён Гродзенскай вобл.). Быў арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у Мінску пастановай калегіі АДПУ (1920) прыгавораны як «член сям'і асуджанага» да высылкі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926—1928 гг. супрацоўнічаў у часопісе «Маланка». Уступіў у КСМЗБ. 3 1930 г. жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі».

У сатырычных малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Заходняй Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кнігу С. Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), часопіс для дзяцей «Заранка», раманс К. Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць М. Васілеўскага адметная ўвагай да нацыянальных традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нацыянальна-вызвольнага руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і народнай архітэкгуры Навагрудчыны.

Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]