Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі
| Канстанцін Галкоўскі | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі |
| Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1875 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 лютага 1963 (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў, Аляксандр Канстанцінавіч Глазуноў і Анатоль Канстанцінавіч Лядаў |
| Прафесіі | кампазітар |
| Узнагароды | |
Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі (літ.: Kostantinas Galkauskas; 16 чэрвеня 1875, Вільня — 20 лютага 1963, Вільня) — беларускі і літоўскі кампазітар, дырыжор і педагог. Народны артыст Літоўскай ССР (1955)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1875 года ў Вільні. Беларус. Бацька яго паходзіў з Магілёўшчыны, а маці — з Міншчыны.
У 1908 годзе скончыў Пецярбургскую кансерваторыю[1], вучань М. Рымскага-Корсакава, А. Глазунова, А. Лядава. Яго дыпломнай працай была трохактовая опера «Цыганы» па паэме А. Пушкіна. За гэтую дыпломную працу, як прыгадваў Рыгор Шырма, Канстанціну Галкоўскаму педагагічная рада кансерваторыі ў 1908 годзе прысудзіла залаты медаль. З 1908 года на педагагічнай працы, з 1945 года — у кансерваторыі[1]. Прафесар Літоўскай кансерваторыі.
Па вайне кантактаваў з тымі са старэйшага пакалення беларусаў, хто жыў у Вільні і не быў рэпрэсаваны. З Беларусі часта да яго заязджалі Максім Танк, Рыгор Шырма. У 1959 годзе ў яго гасціў беларускі пісьменнік і перакладчык Алесь Траяноўскі.
Памёр 20 лютага 1963 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар многіх твораў заснаваных на беларускім фальклоры, музыкі рамансаў і хораў на вершы беларускіх паэтаў Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Зм. Бядулі, К. Буйло, апрацовак беларускіх народных песень і народных харавых сюіт «Дуда» і «Каханне» (апошняя — з сімфанічным аркестрам)[1].
Апрацоўкі і арыгінальныя хары Галкоўскага ўваходзяць у рэпертуар Дзяржаўнай харавой капэлы БССР[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л., Войцік Г. Канстаньцін Галкоўскі. — Вільня: Рунь, 2001.
- Календарыюм // «Czasopis» № 02/2003.
- Галко́ўскі Канстанцін Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 204. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі- Галкоўскі (Галкаўскас) Канстанцін Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты Літоўскай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Літвы
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Літвы
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Літвы
- Кампазітары Беларусі