Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч
Поўнае імя | Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 верасня 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Мікіта Нікалаевіч (нар. 11 верасня 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. Увосень 2015 года гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. У сезоне 2016 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у афіцыйных матчах.
19 сакавіка 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 года ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дублі, неўзабаве стаў выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе, а з ліпеня пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У жодзінскай камандзе рэгулярна з’яўляўлся на полі, але не меў трывалага месца ў аснове, звычайна чаргаваўся выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6].
У лютым 2022 года стаў іграком сафійскай «Славіі»[7]. У жніўні 2022 года пакінуў балгарскі клуб, а ў верасні далучыўся да харвацкага «Дугаполя»[8].
У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2023 года[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | 16 | 2 | |
2015 | дубль | Мінск | 18 | 4 | |
2016 | дубль | Мінск | 28 | 5 | |
2017 | Д1 | Мінск | 7 | 0 | |
2018 | Д1 | Мінск | 25 | 2 | |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 21 | 1 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | 2 | |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 25 | 3 | |
2021/22 (2) | Д1 | Славія | 5 | 0 | |
2022/23 (1) | Д2 | Дугаполе | 8 | 0 | |
2023 | Д1 | Шахцёр | 14 | 1 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nikita Nikolaevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://teams.by/nikolaevich-nikita-mikhaylovich/player-41908/
- ↑ Футбол. Никита Николаевич продлил контракт с "Минском" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ Лукашевич и Николаевич покинули "Минск" (руск.). football.by (21 студзеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Два игрока пополнили состав "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (22 студзеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Николаевич покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Экс-полузащитник "Торпедо-БелАЗ" Николаевич продолжит карьеру в Болгарии (руск.). football.by (19 лютага 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Никита Николаевич сменил болгарскую "Славию" на хорватское (руск.). football.by (8 верасня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Футбол. Никита Николаевич подписал контракт с солигорским "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
- ↑ "Шахтер" объявил о расставании с Плаккой, Николаевичем и Корзуном (руск.). football.by (31 снежня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Никита Ніколаевич (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Мінска». Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2017.