Міхаіл Мадэставіч Палінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Мадэставіч Палінскі
Дата нараджэння 6 (17) мая 1785
Месца нараджэння
Дата смерці 7 (19) жніўня 1848 (63 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Альма-матар

Міхаіл Мадэставіч Палінскі (Палінскі-Пёлка)[1] (6 (17) мая 1785 — 7 (19) жніўня 1848) — матэматык, педагог і пісьменнік, доктар філасофіі (1815[2]), прафесар (1819).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінскай губерні. Скончыў гімназію ў Жыровіцах. Паступіў у Настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце, які скончыў у 1808 годзе са ступенню магістра і да 1809 г. выкладаў пачатковую матэматыку ў ім. Быў у адстаўцы. З 1810 г. выкладаў матэматыку ў Мінскай, з 1813 г. у Віленскай гімназіях[2]. У верасні 1916 г. запрошаны на пасаду выконваючага абавязкі экстраардынарнага прафесара па кафедры алгебры і матэматыкі Віленскага ўніверсітэта[2]. У 1816 годзе камандзіраваны за мяжу (у Германію, Францыю, Італію і Швейцарыю) з мэтай удасканалення ў галіне матэматыкі і вывучэння сістэмы адукацыі. У 1819 годзе прызначаны экстраардынарным, у 1822 годзе ардынарным прафесарам вышэйшай і прыкладной матэматыкі. У 1828—1832 гг. займаў пасаду дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта і прэфектам Настаўніцкай семінарыі пры ім. Пасля закрыцця ўніверсітэта быў прызначаны старшынёй Часовага вучылішчнага камітэта і Камітэта па ўпарадкаванню ўсіх універсітэцкіх спраў. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка[2]. Жыў у Вільні да канца жыцця.

Быў членам Фларэнційскай, Лукскай і Падуанскай акадэмій, Парыжскага філаматычнага таварыства і Варшаўскага таварыства сяброў навук[2].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац «Пачаткі плоскай трыганаметрыі» (1816), «Аб геадэзіі» (1816), «Пачаткі геаметрыі для юнацтва»(1817), «Пра анабаптыстаў у Францыі» і інш.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]