Міхаіл Маркавіч Мядзель
Міхаіл Маркавіч Мядзель | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1981 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1946 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Маркавіч Мядзель (17 кастрычніка 1910, в. Задзежжа — 21 студзеня 1981) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Задзежжа (цяпер — Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы пражываў у Солнечнагорскім раёне Маскоўскай вобласці, працаваў загадчыкам гаспадаркі на птушкафабрыцы. У 1936 годзе скончыў курсы прапагандыстаў. У чэрвені 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. За час вайны тры разы быў паранены[1].
Да верасня 1943 старшы лейтэнант Міхаіл Мядзель быў парторгам батальёна 1031-га стралковага палка 280-й стралковай дывізіі 60-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 25 верасня 1943 года Мядзель на чале перадавога атрада пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Акунінава Казэлецкага раена Чарнігаўскай вобласці і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, раптоўным ударам адкінуўшы праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Міхаіл Мядзель быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2233[1].
Удзельнічаў у баях савецка-японскай вайны. У 1946 годзе ў званні капітана Мядзель быў звольнены ў запас. Вярнуўся да працы на птушкафабрыцы. Памёр 21 студзеня 1981 года, пахаваны ў Маскве на Галавінскіх могілках[1].
Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Міхаіл Маркавіч Мядзель на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Галавінскіх могілках
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне