Перайсці да зместу

Неўласцівы інтэграл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неўласцівы інтэграл першага роду: інтэграл трэба вызначыць на неабмежаванай вобласці.
Неўласцівы інтэграл другога роду: падынтэгральная функцыя можа быць неабмежаваная на вобласці інтэгравання.
Раздзелы ў матэматычным аналізе
Фундаментальная тэарэма
Ліміт функцыі
Непарыўнасць
Тэарэма Лагранжа

У матэматычным аналізе, неўласці́вы інтэгра́л, ці няўла́сны інтэгра́л — інтэграл ад неабмежаванай функцыі ці па неабмежаванаму мноству. З'яўляецца пашырэннем паняцця Рыманава інтэграла і абазначаецца як звычайны вызначаны інтэграл.

Неўласцівы інтэграл вызначаецца як ліміт паслядоўнасці інтэгралаў Рымана пры імкненні іх меж інтэгравання (адной ці абедзвюх) да бесканечнасці ці асаблівых пунктаў падынтэгральнай функцыі. Такім чынам, напрыклад, калі правая мяжа інтэгравання — дадатная бесканечнасць:

ці ў выпадку, калі функцыя неабмежаваная ў наваколлі левай мяжы інтэгравання:

Неўласцівыя інтэгралы па неабмежаваных абласцях называюцца неўласцівымі інтэграламі першага роду. Напрыклад, такія інтэгралы:

Неўласцівыя інтэгралы ад неабмежаваных функцый называюцца неўласцівымі інтэграламі другога роду. Напрыклад,

  • Кудрявцев Л. Д. Несобственный интеграл // Математическая энциклопедия / И. М. Виноградов (гл. ред.). — М.: Советская энциклопедия. — Т. 3.