Нырка
Нырка | |
---|---|
Нырка чалавека | |
Лацінская назва | ren |
Сістэма | Мочавыдзяляльная сістэма і эндакрынная сістэма |
Кровазабеспячэнне | нырачная артэрыя |
Вянозны адток | нырачная вена |
Інервацыя | нырачнае спляценне |
Каталогі | Dorlands |
Нырка (лац.: ren) — парны орган мочавыдзяляльнай сістэмы ў пазваночных жывёл, у тым ліку чалавека. Удзельнічаюць у гамеастазе, абмене бялкоў і вугляводаў, утварэнні біялагічна актыўных рэчываў, якія рэгулююць узровень крывянога ціску, хуткасць утварэння эрытрацытаў, сакрэцыю альдастэрону наднырачнікамі, склад крыві і выводзяць з арганізму канчатковыя прадукты азоцістага абмену рэчываў.
Тапаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У чалавека ныркі размешчаны ў забрушыннай прасторы па абодвух баках ад хрыбетніка на ўзроўні паясніцы ў праекцыі Th12 — L3 (12-га груднога — 3-га паяснічнага пазванкоў), прычым правая нырка ў норме размешчана крыху ніжэй, бо зверху яна мяжуе з печанню (у дарослага верхні полюс правай ныркі звычайна дасягае ўзроўню 12-га межрэбер'я, верхні полюс левай — узровень 11-га рабра).
Функцыі нырак
[правіць | правіць зыходнік]- Экскрэторная (выдзяляльная)
- Осмарэгуліруючая
- Іёнарэгуліруючая
- Інкрэторная (унутрасекраторная)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).