Ордэн Пашаны (Беларусь)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Ордэн Пашаны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Пашаны | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў | ||
Дата заснавання | 13 снежня 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 24 снежня 1997 | ||
Колькасць | 1063 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Дружбы народаў | ||
Малодшая | Ордэн Францыска Скарыны | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Пашаны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьміграннік, на які накладзена чатырохканцовая зорка з рабрыстай паверхняй, у яе верхнім рагу размешчана пяціканцовую зорку. У цэнтры чатырохканцовай зоркі ў круглым медальёне, пакрытым сіняй эмаллю, размешчаны пазалочаны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзеныя на пазалочаныя прамяні ўзыходзячага сонца над зямным шарам.
Ніжнюю частку ордэна абрамляюць дзве лаўрова-дубовыя галіны, якія разыходзяцца знізу направа і налева, яны перавіты стужкай чырвона і зялёнага колеру.
Вышыня і шырыня ордэна — 43 мм. Адваротны бок гладкі, з нумарам ордэна ў цэнтры.
Ордэн злучаны вушкам і кальцом з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з адной падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзіне і па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.
Вырабляецца ордэн з серабра з пазалотай.
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне:
- за вялікія дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай і іншай дзейнасці;
- за высокія вытворчыя паказчыкі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, сувязі, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўванні насельніцтва, на транспарце і ў іншых галінах працоўнай дзейнасці;
- за значныя поспехі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, навучанні, выхаванні дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўцы іх да працы;
- за дасягненне высокай прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, зніжэнне матэрыяльных і працоўных выдаткаў на яе выраб;
- за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
- за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць;
- за заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных, культурных і іншых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі.
Ордэн Пашаны носяць на левым боку грудзей, пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабістую мужнасць».