Ордэн «За службу Радзіме»
Ордэн «За службу Радзіме» | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | За службу Радзіме | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | ваенным | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 19 лістапада 1997 | ||
Колькасць | 258 (1 студзеня 2011) | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Воінскай Славы | ||
Малодшая | Ордэн «За асабістую мужнасць» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн «За службу Радзіме» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн «За службу Радзіме» мае тры ступені:
- Ордэн «За службу Радзіме» I ступені;
- Ордэн «За службу Радзіме» II ступені;
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.
Найвышэйшай ступенню ордэна «За службу Радзіме» з'яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам «За службу Радзіме» III, II і I ступеняў.
Ордэнам узнагароджваюцца
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам «За службу Радзіме» узнагароджваюцца ваенныя, асобы начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях:
- за ўзорнае выкананне ваеннага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных злучэнняў і ваенных частак Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- за падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў, забеспячэнне абароназдольнасці Рэспублікі Беларусь;
- за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні ваеннага абавязку;
- за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, ахове дзяржаўнай мяжы і барацьбе з злачыннасцю;
- за іншыя заслугі перад Радзімай.
Асобы, якія былі раней узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені.
Ордэн «За службу Радзіме» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля ордэна Воінскай Славы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн «За службу Радзіме» I ступені ўяўляе сабой выпуклую васьміканцовую зорку. Канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе пазалочаных промняў, якія разыходзяцца ад цэнтру, чаргуюцца з гладкімі канцамі, пакрытымі блакітнай эмаллю і абмежаванымі па контуры пазалочаным абадком. На гладкіх канцах зоркі выяўленыя пазалочаныя верхняя і ніжняя часткі дзвюх перакрыжаваных ракетаў.
У цэнтральнай частцы ордэна на вянку з дубовага лісця размешчана пазалочаная пяціканцовая зорачка, акаймаваная паяском, у ніжняй частцы якога знаходзіцца пазалочаная лаўравая галіна, у верхняй частцы, пакрытай белай эмаллю, — надпіс «За службу Радзіме».
Абадкі паяску пазалочаныя. Зорачка і паясок накладзеныя на сярэбраныя аксідаваныя крылы і меч.
У ордэне «За службу Радзіме» II ступені канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе промняў, сярэбраныя, верхняя і ніжняя часткі скрыжаваных ракет, абадкі гладкіх канцоў зоркі і зорачка ў цэнтры пазалочаныя.
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені вырабляецца са срэбра без пазалоты. Ордэн «За службу Радзіме» I, II, III ступені вырабляецца са срэбра.
Памеры ордэна паміж супрацьлеглымі гладкімі канцамі 65 мм, паміж прамяністымі — 58 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. На адваротным боку ордэна знаходзіцца наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да вопраткі.
Стужка да ордэна муаравая блакітнага колеру з жоўтымі падоўжнымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска, для II ступені — дзве, для III ступені — тры палоскі.
Поўныя кавалеры ордэна
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Рагажэўскі — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі (2009)[1]
Зноскі
- ↑ 36 чалавек уганараваныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (19 чэрвеня 2009). Праверана 24 лістапада 2011.