Орлінскае
Выгляд
Орлінскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,9[1] м |
Даўжыня | 3,75 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 8,17 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Орлінскае — возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на мяжы з Асіповіцкім раёнам у басейне ракі Бярэзіна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад горада Клічаў, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ворліна, за 28 км на ўсход ад горада Асіповічы, за 1,5 км на ўсход ад аграгарадка Краснае.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 3,75 км, найбольшая шырыня 0,1 км, даўжыня берагавой лініі 8,17 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй да 1 м, на поўначы забалочаныя. У паўночнай частцы ў возера ўпадае пратока з возера Стабніца. На поўдні шырокай пратокай возера злучаецца з Бярэзінай.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, гусцяра і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г. Архівавана 1 мая 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 44. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)