Паала Учэла
Паала Учэла | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Паала дзі Дона |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1397[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1475[3][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Паходжанне | італьянец |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-мазаічыст |
Жанр | рэлігійныя карціны, фрэскі, партрэты |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне і Ранняе Адраджэнне[3] |
Уплыў | Мазачыа |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паала Учэла (італ.: Paolo Uccello, сапраўднае імя Паала дзі Дона, італ.: Paolo di Dono; 1397 — 10 снежня 1475) — італьянскі матэматык і жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, адзін са стваральнікаў навуковай тэорыі перспектывы. Рабіў мазаікі, партрэты, станковыя карціны. Праславіўся сваімі фрэскамі і працамі па вывучэнні мастацкай перспектывы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сучаснік Мазача, працы якога аказалі на яго вялікі ўплыў. Жыў і працаваў у Фларэнцыі, Венецыі. Адзін з майстроў майстэрні Ларэнца Гіберці . Па дакументах, у 1415 годзе прыняты ў цэх лекараў, дзе былі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў. З 1424 года ў братэрства Св. Лукі, апекуна мастакоў.
Як рознабаковы майстар, выканаў некаторыя мазаікі ў саборы Святога Марка ў Венецыі. Там доўга захоўвалася візантыйская традыцыя ўбрання храма менавіта мазаікамі. У вільготным клімаце Венецыі фрэскі хутка псаваліся, і тут развіліся мазаікі і алейны жывапіс як доўгатрывалыя мастацкія тэхнікі.
Першай датаванай 1436 годам мастацкай працай Учэла лічаць фрэску — конны манумент кандацьеру Джону Хоквуду , англічаніну на італьянскай службе.
Прыблізна з сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 40-х гг. XV ст. працаваў над цыклам фрэсак у царкве Санта-Марыя-Навэла на сюжэты са Старога Запавету. У 1456 г. па запрашэнні Козіма Медычы прыступіў да ўпрыгожвання палаца, пабудаванага Мікелоца, — зрабіў тры карціны «Бітвы пры Сан-Рамана », у якіх адлюстраваў эпізоды бітвы 1432 года , дзе фларэнтыйцы атрымалі перамогу над войскамі Сіены .
Акрамя трох станковых работ «Бітвы» заслугоўваюць увагі партрэты пэндзлю Учэла.
Для многіх работ Учэла характэрная казачнасць, вытанчаная дэкаратыўнасць, маляўнічасць і фантастычнасць; шэраг работ авеяны духам куртуазнасці . Напрыклад, карціна «Святы Георгій пераадольвае Цмока » выглядае нязграбнай, нерэальнай і кампраміснай, таму што мастак няўдала спрабаваў аб'яднаць кананічны абраз з найноўшымі знаходкамі 15 стагоддзя.
У апошнія гады працаваў мала. Памёр у беднасці ў 1475 годзе.
Зноскі
- ↑ Paolo Uccello // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ а б в г Paoletti J. T. Paolo Uccello // Encyclopædia Britannica
- ↑ The Fine Art Archive
- ↑ Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001.
- ↑ mutualart.com — 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бернард Берансан. Живописцы итальянского Возрождения. М., 1965
- История искусства зарубежных стран. Средние века, Возрождение / Под ред. Ц. Г. Нессельштраус. М., 1982
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Opere di Paolo Uccello Архівавана 5 красавіка 2005.
- La Cappella di Pagholo Carnesecchi: Masaccio, Masolino, Paolo Uccello con alcune considerazioni dei dr Frosinini e Bellucci
Паала Учэла на Вікісховішчы |