Перайсці да зместу

Павел Сяргеевіч Богуш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Богуш
Поўнае імя Павел Сяргеевіч Богуш
Нарадзіўся 24 студзеня 1996(1996-01-24)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 9 (1)
2016   Беларусь Прамень (Мінск) 10 (1)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 2 (0)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 11 (0)
2018—2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 18 (10)
2021 Беларусь Узда 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Павел Богуш (нар. 24 студзеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ, дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. Восенню 2014 года разам з барысаўскай камандай прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за БАТЭ у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), калі на полі выйшлі ў асноўным дублёры барысаўчан.

У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Аднак, ужо ў ліпені пакінуў Смалявічы[3] і ў жніўні стаў іграком сталічнага «Промня»[4]. У сакавіку 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5], аднак не згуляў ніводнага матча.

У жніўні 2017 года далучыўся да «Крумкачоў», дзе гуляў у асноўным за дубль. 20 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Гарадзеяй» (0:3).

Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[6], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[7] і неўзабаве стаў іграком «Чысці». У сезоне 2019 застаўся іграком клуба, які змяніў назву на «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, далучыўся да «Маладзечна», аднак так і не згуляў за гэты клуб і неўзабаве пакінуў яго.

У чэрвені 2021 года далучыўся да «Узды», аднак згуляў толькі ў адным матчы і неўзабаве пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2012 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Арменіі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ Беларусь 26 4
2014 дубль БАТЭ Беларусь 26 2
2015 дубль БАТЭ Беларусь 21 10
2016 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 9 1
2016 (2) Д2 Прамень Беларусь 10 1
2017 (1) Д2 Прамень Беларусь 0 0
2017 (2) Д1 Крумкачы Беларусь 2 0
2018 (1) Д2 Граніт Беларусь 11 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 9 1
2019 Д3 Андэрдог Беларусь 9 9
2021 (сяр.) Д3 Узда Беларусь 1 0
  1. Pavel Bogush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (руск.). by.tribuna.com (2 сакавіка 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
  3. Богуш и Бурый покинули «Смолевичи-СТИ» (руск.). by.tribuna.com (30 ліпеня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
  4. «Луч» арендовал у БАТЭ Богуша, Бурого и Ровбута (руск.). by.tribuna.com (10 жніўня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
  5. Богуш подписал контракт с «Лучом» (руск.). by.tribuna.com (27 сакавіка 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
  6. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
  7. Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.