Павукі-бакаходы
Павукі-бакаходы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Аксіптыля лугавая (Ozyptila praticola) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Thomisidae Sundevall, 1833 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Павукі-бакаходы, павукі-крабы (Thomisidae) — сямейства паувкоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Галавагрудзі кароткія і шырокія. Брушка акруглае ці авальнае, часам прадаўгаватае, з завостраным, клінападобным або закругленым заднім краем. У шэрагу відаў выразны полавы дымарфізм. Цела ўкрыта валаскамі. Афарбоўка зменлівая — зялёная. белая, жоўтая, ружовая. Ногі доўгія, накіраваныя ў бакі, даюць магчымасць рухацца ўперад бокам (адсюль назва).
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусветнай фаўне вядома звыш 2 тыс. відаў. На Беларусі каля 20 відаў з родаў ксістыкусы (Xysticus), філадромусы (Philodromus), танатусы (Thanatus), тыбелюсы (Tibellus), мізумены (Misumena), аксіптылі (Ozyptila) і інш.
Вандроўныя павукі. Жывуць ва кветках, траве, ствалах дрэў, камоплі, глебе. Многія — эўрыбіёнты, трапляюцца ў разнастайных біятопах, часта канцэнтруюцца ў пасевах збожжавых, траў.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Лоўчых сетак не будуюць, здабычу ловяць пярэднімі нагамі. Спрыяюць палявапвю ахоўная афарбоўка, здольнасць імітаваць форму нерухомых прадметаў (галінак, сучкоў, пупышак і інш.). Знішчаюць шкодных насякомых (тлі, мухі, даўганосікі, клапы і інш.).
Размнажаюцца пераважна ў канцы вясны — летам. Спароўванне суправаджаецца т. зв. «шлюбнымі танцамі» самцоў. Сачавіцападобныя коканы для яец падвешваюць на ніцях павуціны або прымацоўваюць да лісця, ствалоў дрэў, камянёў.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У сямействе паукоў-бакаходаў 175 родаў з 2103 відамі[1]:
- Acentroscelus
- Acrotmarus
- Alcimochthes
- Amyciaea
- Angaeus
- Ansiea
- Aphantochilus
- Apyretina
- Ascurisoma
- Australomisidia
- Avelis
- Bassaniana
- Bassaniodes
- Boliscodes
- Boliscus
- Bomis
- Bonapruncinia
- Boomerangia
- Borboropactus
- Bucranium
- Camaricus
- Carcinarachne
- Cebrenninus
- Ceraarachne
- Cetratus
- Coenypha
- Coriarachne
- Corynethrix
- Cozyptila
- Cymbacha
- Cymbachina
- Cynathea
- Cyriogonus
- Deltoclita
- Demogenes
- Diaea
- Dietopsa
- Dimizonops
- Diplotychus
- Domatha
- Ebelingia
- Ebrechtella
- Emplesiogonus
- Epicadinus
- Epicadus
- Epidius
- Erissoides
- Erissus
- Felsina
- Firmicus
- Geraesta
- Gnoerichia
- Haedanula
- Haplotmarus
- Hedana
- Henriksenia
- Herbessus
- Heriaesynaema
- Heriaeus
- Heterogriffus
- Hewittia
- Hexommulocymus
- Holopelus
- Ibana
- Indosmodicinus
- Indoxysticus
- Iphoctesis
- Isala
- Isaloides
- Lampertia
- Latifrons
- Ledouxia
- Lehtinelagia
- Leroya
- Loxobates
- Loxoporetes
- Lycopus
- Lysiteles
- Massuria
- Mastira
- Mecaphesa
- Megapyge
- Metadiaea
- Micromisumenops
- Misumena — Мізумены
- Misumenoides
- Misumenops
- Misumessus
- Modysticus
- Monaeses
- Musaeus
- Mystaria
- Narcaeus
- Nyctimus
- Ocyllus
- Onocolus
- Ostanes
- Oxytate
- Ozyptila — Аксіптылі
- Pactactes
- Pagida
- Parabomis
- Parasmodix
- Parastrophius
- Parasynema
- Pasias
- Pasiasula
- Peritraeus
- Phaenopoma
- Pharta
- Pherecydes
- Philodamia
- Philogaeus
- Phireza
- Phrynarachne
- Physoplatys
- Pistius
- Plancinus
- Plastonomus
- Platyarachne
- Platythomisus
- Poecilothomisus
- Porropis
- Pothaeus
- Prepotelus
- Pseudamyciaea
- Pseudoporrhopis
- Pycnaxis
- Pyresthesis
- Reinickella
- Rejanellus
- Rhaebobates
- Runcinia — Рунцыніі
- Runcinioides
- Saccodomus
- Scopticus
- Sidymella
- Simorcus
- Sinothomisus
- Smodicinodes
- Smodicinus
- Soelteria
- Spilosynema
- Stephanopis
- Stephanopoides
- Stiphropella
- Stiphropus
- Strigoplus
- Strophius
- Sylligma
- Synaemops
- Synalus
- Synema
- Tagulinus
- Tagulis
- Takachihoa
- Talaus
- Tarrocanus
- Taypaliito
- Tharpyna
- Tharrhalea
- Thomisops
- Thomisus — Тамізусы
- Titidiops
- Titidius
- Tmarus
- Tobias
- Trichopagis
- Ulocymus
- Uraarachne
- Wechselia
- Xysticus — Ксістыкусы
- Zametopias
- Zametopina
- Zygometis
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Catalogue of Life: Семейство Thomisidae Архівавана 6 кастрычніка 2016. со ссылкой на World Spider Catalog Архівавана 4 снежня 2021..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малашэвіч Я. В. Павукі-бакаходы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.