Перайсці да зместу

Падкаморы вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падкаморы вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 падкаморы дворны літоўскі) — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Адказваў за парадак і ўбранства ў пакоях вялікага князя, быў яго дарадцам і ўваходзіў у склад Рады ВКЛ.

Пасля 1559 падкаморыя не прызначаліся. Пасаду аднавіў у 1633 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза.

На пасаду звычайна прызначаліся толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў, такіх як Радзівілы.

Спіс вялікіх падкаморых літоўскіх

[правіць | правіць зыходнік]
Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Падкаморыя дворныя літоўскія
1428 1430 Юрый Страміла
Пётр Рымкаў Падкаморы вялікага князя Казіміра
1493 Пётр Янавіч
1496 1499 Пётр Радзівіл
1506 Пётр Нарбут
23 чэрвеня
1506
1527 Андрэй Давойна Памер
6 жніўня
1527
1544 Мікалай Пац Адначасова лоўчы ВКЛ.
Паступіў на падляшскага ваяводу
1544 16 кастрычніка
1559
Рыгор Хадкевіч Адначасова віцебскі (1554—1555) і кіеўскі (1555—1559) ваявода.
Паступіў на троцкага кашталяна
У 1559—1633 падкаморыя не прызначаліся
Вялікія падкаморыя літоўскія
10 лютага
1633
18 красавіка
1646
Януш Радзівіл
(Janusz Radziwiłł)
Паступіў на жамойцкага старосту
28 красавіка
1646
1698 Фелікс Ян Пац
(Feliks Jan Pac)
2 лютага
1698
1702 Ян Крыштаф Пац
(Jan Krzysztof Pac)
Памер
27 чэрвеня
1702
сакавік
1734
Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
(Bogusław Ernest Denhoff)
Памер
ліпень
1734
1 студзеня
1736
Ігнацы Завіша
(Ignacy Aniceta Zawisza Kieżgajło)
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
1 студзеня
1736
20 мая
1742
Ежы Аўгуст Мнішак
(Jerzy August Mniszech)
Паступіў на надворнага кароннага маршалка
21 мая
1742
19 верасня
1759
Ян Караль Мнішак
(Jan Karol Mniszech)
Памер
20 верасня
1759
17 кастрычніка
1779
Станіслаў Радзівіл
(Stanisław Radziwiłł)
Адмовіўся ад пасады
20 лістапада
1779
18 верасня
1786
Геранім Вінцэнт Радзівіл
(Hieronim Wincenty Radziwiłł)
Памер
16 лістапада
1786
23 снежня
1790
Мацей Радзівіл
(Maciej Radziwiłł)
Паступіў на віленскага кашталяна
24 снежня
1790
19 мая
1791
Станіслаў Солтан
(Stanisław Sołtan)
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
19 мая
1791
1795 Людвік Шыман Гутакоўскі
(Ludwik Szymon Gutakowski)
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай