Пазнаньскае ваяводства (1945—1975)
Пазнаньскае ваяводства | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1945 |
Дата скасавання | 1 чэрвеня 1975 |
Пазнаньскае ваяводства (польск.: Województwo poznańskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1945—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Познань.
Фармальна адноўлена 22 жніўня 1944 года. Фактычна ваяводства было арганізавана пасля праходжання праз яго тэрыторыю лініі фронту. 25 верасня 1945 года яно было павялічана за кошт часткі вернутых тэрыторый. Ваяводства некалькі разоў мяняла свае межы. У 1946—1950 гадах гэта было самае вялікае ваяводства Польшчы. У сувязі з рэформай 1975 года ваяводства было ліквідавана, а яго тэрыторыя ў асноўным падзелена паміж так званым малым Пазнаньскім ваяводствам, а таксама Калішскім, Конінскім, Ляшчынскім і Пільскім ваяводствамі (некаторыя заходнія гміны ўвайшлі ў склад ваяводстваў Гожаўскага і Зеленагурскага). Зараз большая частка тэрыторыі ваяводства належыць да Велікапольскага ваяводства.