Палянаўскі мір
Палянаўскі мір — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай, падпісаны 17 (27) мая — 4 (14) чэрвеня 1634 года ў сяле Семлева на рацэ Палянаўцы, паміж Вязьмай і Дарагабужам. Скончыў Смаленскую вайну 1632—1634 гадоў.
Прадстаўнікі бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Расію на перамовах прадстаўлялі баярын Ф. І. Шарамецеў; акольнічы князь А. М. Львоў; дваранін С. М. Праесцеў і дзякі Р. Нячаеў і В. Пракоф'еў.[1] Рэч Паспалітую прадстаўлялі каронны канцлер біскуп Якуб Задзік, літоўскі гетман Крыштаф Радзівіл.
Тэзісы дагавора
[правіць | правіць зыходнік]- Пацвярджаліся межы паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай па Дэвулінскаму перамір'ю 1618 года, то бок апошняя захоўвала за сабой Чарнігаўскую зямлю з гарадамі Чарнігаў і Ноўгарад-Северскі (уласна заставалася за Польшчай) і Смаленскую зямлю з гарадамі Смаленск, Трубчэўск, Рослаўль і інш. (уласна заставалася за ВКЛ).
- Расія адмаўлялася ад усіх занятых падчас вайны рускіх земляў, якія былі захоплены Рэччу Паспалітай напачатку XVII стагоддзя. Вынятак складаў горад Сярпейск з паветам.
- Рэч Паспалітая абавязвалася вывесці войскі з меж Расіі.
- Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі прастол.
- Расія павінна была выплаціць Рэчы Паспалітай 200 тысяч рублёў срэбрам[2].
- Быў зафіксаваны неадкладны абмен палоннымі без выкупу і затрымання, а таксама межаванне граніц (ажыццёўлена 5 камісіямі ў 1635—1648 гадах).
Падчас перамоў паміж прадстаўнікамі абедзвюх дзяржаў рускай дэлегацыяй былі адпрэчаны:
- прапанова палякаў дазволіць ім будаваць каталіцкія касцёлы, набываць вотчыны ў Маскоўскай дзяржаве (як і рускім), вольна ўступаць у шлюб падданых абедзвюх дзяржаў;
- прапанова пра тое, каб рускі цар Міхаіл Фёдаравіч падпісваўся як «цар сваёй Русі», а не «цар усёй Русі».
- прапанова палякаў пра тое, што «кароль польскі і вялікі гасудар маскоўскі павінны разам імкнуцца, каб быў у іх нарад гарматны, караблі і людзі ваярскія на моры Лівонскім (Балтыйскім) і на моры Вялікім (Чорным) для пашырэння граніц»[3].
Мір быў ратыфікаваны абодвума бакамі ў 1635 годзе.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Мір быў падпісаны на нявыгадных для Расіі ўмовах, аднак ёй атрымалася вырашыць дынастычную праблему і ўмацаваць аўтарытэт дынастыі Раманавых.[4] Нягледзячы на тое, што Маскоўская дзяржава панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты, яны ў цэлым былі абмежаванымі: польскі кароль запатрабаваў толькі тое, што ўжо было пад яго кантролем.[5] І ўсё ж нават пасля падпісання міру захавалася глеба для будучых вайсковых канфліктаў паміж дзвюма дзяржавамі.
Зноскі
- ↑ Львова Д. Л. Рускія дыпламатычныя місіі на перамовах з Рэччу паспалітай у 1634 - 1635 гг // Інтэрнэт-часопіс «Ламаносаў». Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2014.
- ↑ Leszek Podhorodecki, Wazowie w Polsce, s. 242
- ↑ С. Соловьев История России т. IX, стр. 12–13.
- ↑ Палянаўскі мір (па матэрыялах Савецкай вайсковай энцыклапедыі ў 8-мі тамах, тым 5) . Праект «Хронас». Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 9 студзеня 2008.
- ↑ Геллер М. Я. Глава 4. Россия Московская // История Российской империи. — М.: МИК, 1997. — Т. 1. — 448 с. — ISBN 5-87902-074-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Львова Д. Л. Использование материалов Поляновского мирного договора 1634 г. при изучении внешней политики России первой половины XVII в. — МПГУ имени В.И.Ленина, ?.
- Львова Д. Л. Решение территориальных и пограничных вопросов по Поляновскому мирному договору 1634 года (к проблеме русско-польских отношений). — МПГУ имени В.И.Ленина, 1998.
- Поршнев Б. Ф. На путях к Поляновскому миру 1634 г. // Международные отношения. Политика, Дипломатия. XVI—XX вв. — М., 1972.
- Шеламанова Н. Б. Документы государственных межеваний 30—40-х годов XVII в. // Археографический ежегодник за 1971 г. — М., 1972.