Палітыка Намібіі
Намібія — унітарная рэспубліка, стабільная шматпартыйная прэзідэнцка-парламенцкая дэмакратыя. Намібія атрымала незалежнасць толькі 21 сакавіка 1990 года, пасля узброенай барацьбы з ПАР. Адрозніваецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасцю. Намібія з'яўляецца дзяржавай-членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), Супольнасці па пытаннях развіцця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага саюза (АС), а таксама Садружнасці нацый.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Намібія — дэмакратычная змешаная рэспубліка. Канстытуцыя дэкларуе і падтрымлівае прынцып падзелу ўлады. Прэзідэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін і адначасова з'яўляецца лідарам краіны і кіраўніком урада. Двухпалатны парламент складаецца з Нацыянальнага Савета (26 сенатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты). Нягледзячы на тое, што канстытуцыя прадпісвае шматпартыйную сістэму, нязменным палітычным манапалістам ад часу набыцця незалежнасці застаецца партыя СВАПО
Знешняя палiтыка
[правіць | правіць зыходнік]Намібія мае цесныя адносіны з дзяржавамі, якія дапамагалі ёй у вайне за незалежнасць, уключаючы Кiтайскую Народную Рэспубліку, Расiю і Кубу. Намібія ўмацоўвае эканамічныя і палітычныя сувязі ў паўднёваафрыканскім рэгіёне: з’яўляецца членам Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі і паўднёваафрыканскага мытнага саюза. Намібія з'яўляецца прыхільнікам далейшай рэгіянальнай інтэграцыі[1].
Намібійска-беларускія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]У Віндхуку беларускай амбасады няма, затое па сумяшчальніцтве тут акрэдытаваны беларускі пасол у ПАР.[2] 24 кастрычніка 2016 прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з нігерыйскім віцэ-прэм'ерам Нетумба Нандзі-Ндаітвай. Кабякоў адзначыў, што "ёсць значны патэнцыял пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці, адукацыі. Улічваючы развіццё ў Намібіі горназдабыўной галіны, прапануем разгледзець пастаўкі ў вашу краіну кар'ернай тэхнікі, шахтавага абсталявання, а таксама вымяральнага абсталявання радыяцыйнага кантролю, якое запатрабаваныя пры здабычы урану". Затым беларускі прэм'ер прапанаваў Намібіі падзяліцца вопытам стварэння аграгарадкоў.[3]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйна Намібія падзелена на 14 рэгіёнаў. Гэта ўнітарная дзяржава.
№ | Вобласці | Адміністрацыйны цэнтр | Насельніцтва, чал. (2011) |
Плошча, км² |
Шчыльнасць, чал./км² |
---|---|---|---|---|---|
1 | Куненэ | Апува | 86 856 | 115 293 | 0,75 |
2 | Амусаці | Аўтапі | 243 166 | 26 573 | 9,15 |
3 | Ашана | Ашакаці | 176 674 | 8 653 | 20,42 |
4 | Ахангвена | Ээнхана | 245 446 | 10 703 | 22,93 |
5 | Ашыкота | Амутыя | 181 973 | 38 653 | 4,71 |
6 | Заходняе Каванга | Нкурэнкуру | 107 505 | 23 166 | 4,64 |
7 | Усходняе Каванга | Рунду | 115 447 | 25 576 | 4,51 |
8 | Замбезі | Катыма-Муліла | 90 596 | 14 528 | 6,24 |
9 | Эронга | Свакапмунд | 150 809 | 63 579 | 2,37 |
10 | Ачасандзьюпа | Ачываронга | 143 903 | 105 185 | 1,37 |
11 | Амахеке | Габабіс | 71 233 | 84 612 | 0,84 |
12 | Кхомас | Віндхук | 342 141 | 37 007 | 9,25 |
13 | Хардап | Марыенталь | 79 507 | 109 651 | 0,73 |
14 | Карас | Кітмансхуп | 77 421 | 161 215 | 0,48 |
Зноскі
- ↑ https://www.globalsecurity.org/military/world/africa/na-forrel.htm
- ↑ http://rsa.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/
- ↑ https://www.belarus.by/ru/press-center/speeches-and-interviews/kobjakov-belarus-i-namibija-mogut-rasshirit-sotrudnichestvo-v-selskom-xozjajstve-promyshlennosti-i-obrazovanii_i_0000047699.html Архівавана 16 жніўня 2020.