Герб Намібіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Намібіі

Герб Намібіі поўны нацыянальных сімвалаў. Па цэнтры размяшчаецца шчыт з нацыянальным сцягам, намаляваным на ім. На вяршыні шчыта афрыканскі рыбны арол. Па баках шчыта знаходзяцца дзве антылопы сернабыка, якія сімвалізуюць адвагу, элегантнасць і гонар. Ніжэй шчыта прыклад мясцовай флоры пустыні, Welwitschia mirabilis, які сімвалізуе нацыянальную сілу духу. У ніжняй частцы герба знаходзіцца нацыянальны дэвіз: «Адзінства, Свабода, Правасуддзе».

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]