Парламенцкія выбары ў Германіі (1976)
3 кастрычніка 1976 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 90,7%▼0,4% | ||
Кандыдат: | Гельмут Коль | Гельмут Шміт | Ганс-Дзітрых Геншэр |
Партыя: | «ХДС/ХСС» | «СДПГ» | «СвДП» |
Глава партыі з: | 12 чэрвеня 1973 | 16 мая 1974 | 1 кастрычніка 1974 |
Выбарчая акруга главы: | Рэйнланд-Пфальц | Бергедорф | Паўночны Рэйн-Вестфалія |
Галасоў: | 18 394 801 (48,6%) |
16 099 019 (42,6%) |
2 995 085 (7,9%) |
Змена долі галасоў: | ▲3,7% | ▼3,2% | ▼0,5% |
Вынікі выбараў 1976 года. ХДС/ХСС: 254 СДПГ: 224 СвДП: 40 |
Выбары ў бундэстаг 1976 года праходзілі 3 кастрычніка 1976 года. Выбары ў бундэстаг 8-га склікання былі таксама першымі выбарамі пасля адстаўкі федэральнага канцлера Вілі Бранта (СДПГ) у 1974 годзе і першым выпрабаваннем для яго пераемніка Гельмута Шміта (таксама СДПГ).
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдатам на пост канцлера ад блока ХДС/ХСС быў старшыня партыі ХДС і прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц Гельмут Коль.
Нягледзячы на тое, што блок ХДС / ХСС атрымаў больш за ўсіх галасоў, сацыяльна-ліберальная кааліцыя (СДПГ і СвДП) атрымала большасць у Бундэстагу. Пры гэтым СДПГ страціла сваё становішча самай вялікай фракцыі.
Падчас перадвыбарнай барацьбы СДПГ выступала пад дэвізам Мадэль Германія, а ХДС, акрамя іншых, выкарыстала Так трымаць, Германія. Стабільныя цэны. Надзейныя пенсіі. Больш працоўных месцаў.
Вынік
[правіць | правіць зыходнік]Партыя | Другіх галасоў[заўв 1] | Працэнт | Месцаў[заўв 2] | Змена | Выбарчыя акругі | Дадатковыя месцы[заўв 3] | Заўвага | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) | 16 099 019 | 42,6 | 214 (10) | ▼16 | 114 | - | - | |
Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) | 14 367 302 | 38,0 | 190 (11) | ▲13 | 94 | - | - | |
Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) | 4 027 499 | 10,6 | 53 | ▲5 | 40 | - | - | |
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) | 2 995 085 | 7,9 | 39 (1) | ▼2 | - | - | - | |
Нацыянал-дэмакратычная партыя Германіі (НПДГ) | 122 661 | 0,3 | - | - | - | - | - | |
Германская Камуністычная партыя (ГКП) | 118 581 | 0,3 | - | - | - | - | - | |
Камуністычная партыя Германіі (адноўленая) (КСЗГ) | 22 714 | 0,1 | - | - | - | - | - | |
Аб’яднанне незалежных немцаў (АНН) | 22 202 | 0,1 | - | - | - | - | - | |
Камуністычная ліга Заходняй Германіі (КЛЗГ) | 20 018 | 0,1 | - | - | - | - | - | |
Еўрапейская працоўная партыя (ЕПП) | 6 811 | 0,0 | - | - | - | - | - | |
Хрысціянская народная партыя Баварыі (ХНПБ) | 6 720 | 0,0 | - | - | - | - | - | |
Міжнародная марксісцкая група (ММГ) | 4 759 | 0,0 | - | - | - | - | - | |
Супольнасць дзеянняў-Чацвёртая партыя (СД-ЧП) | 4 723 | 0,0 | - | - | - | - | - | |
5% - блок | 2 940 | 0,0 | - | - | - | - | - | |
Незалежная рабочая партыя (НРП) | 765 | 0,0 | - | - | - | - | - | |
Аб’яднаныя левыя (АЛ) | 701 | 0,0 | - | - | - | - | - |
- ↑ на выбарах у Германскі Бундэстаг выбаршчыкі галасуюць двойчы — спачатку за кандыдата ад якой-небудзь партыі ў гэтай выбарчай акрузе (ням.: Erststimme — первый голос), потым за канкрэтную партыю (ням.: Zweitstimme — второй голос).
- ↑ у дужках: колькасць выбраных у той жа дзень дэпутатаў ад Заходняга Берліна, якія не мелі права голасу ў бундэстагу.
- ↑ Калі колькасць першых і другіх галасоў не адпавядаюць адзін аднаму, партыі могуць атрымаць дадатковыя мандаты.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Гельмут Шміт быў зноў абраны федэральным канцлерам дзякуючы галасам сацыял-ліберальнай кааліцыі. Як кіраўнік самай магутнай апазіцыйнай партыі (ням.: Oppositionsführer — правадыр апазіцыі) — блока ХДС/ХСС, Гельмут Коль пераехаў у Бон, сышоўшы ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра зямлі Рэйнланд-Пфальц і ў дадатак да пасады старшыні партыі ўзяў на сябе абавязкі старшыні партыйнага блока ў бундэстагу.
Былы лідар апазіцыі Карл Карстэнс стаў новым прэзідэнтам бундэстага (пасада, аналагам якой у іншых краінах можа быць спікер).
Таксама адным з наступстваў выбараў было тое, што блок ХДС / ХСС прасоўваў стварэнне прыватных тэлекампаній, каб стварыць медыяпроцівагу грамадска-прававому вяшчанню. Палітыкі сцвярджалі, што яно было ў асноўным левым па сваёй палітычнай арыентацыі, і патрабавалася нешта новае, каб пазбегнуць так званай «спіралі маўчання».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кааліцыя: «Зараз мы павінны што-то рабіць» (недаступная спасылка) (Часопіс Der Spiegel 42/1976 ад 11 кастрычніка 1976, с. 21 і далей.)
- Вынікі выбараў (ням.)