Перайсці да зместу

Парламенцкія выбары ў Германіі (2009)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вынікі выбараў
Яўка на выбарах па выбарчых акругах

Парламенцкія выбары ў Германіі (17-я пасля Другой сусветнай вайны) прайшлі 27 верасня 2009 года.

Згодна з папярэднімі падлікамі, размеркаванне месцаў у Бундэстаге адбудзецца наступным чынам:

лідар кааліцыі ХДС/ХСС Ангела Меркель

Сацыял-дэмакраты паказалі на выбарах горшы рэзультат з 1949 года і, верагодна, апынуцца ў апазіцыі. Па меркаваннях палітолагаў, найбольш верагодным варыянтам для фарміравання кіруючай кааліцыі з'яўляецца альянс паміж ХДС/ХСС і свабоднымі дэмакратамі — так званая «чорна-жоўтая» кааліцыя.

Выдатныя рэзультаты паказалі невялікія партыі, перш за ўсё свабодныя дэмакраты, «Левыя» і зялёныя. Значная большасць так званага «пратэстнага электарату» згуртавалася вакол партыі «Левых» (Die Linke), якая папулярна пераважна на ўсходзе Германіі, у былой ГДР.