Парламенцкія выбары ў Фінляндыі (1908)
1-2 ліпеня 1908 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 64,4 % | ||
Кандыдат: | Эдвард Вальпас-Хянінен | ||
Партыя: | СДП | Фінская партыя | Маладыя фіны |
Месцаў атрымана: | 83 (▲3) | 55 (▼4) | 26 (▬) |
Галасоў: | 310 826 (38.40 %) |
205 892 (25.44 %) |
115 201 (14.23 %) |
Змена долі галасоў: | ▲1.37 % | ▼1.90 % | ▲0.58 % |
Кандыдат: | Аксэль Ліле | Ота Кархі | Анці Каарнэ |
Партыя: | Шведская народная партыя | Аграрны саюз | Хрысціянскі рабочы саюз |
Месцаў атрымана: | 24 (▬) | 10 (▲1) | 2 (▬) |
Галасоў: | 103 146 (12.74 %) |
51 756 (6.39 %) |
18 848 (2.33 %) |
Змена долі галасоў: | ▲0.14 % | ▲0.64 % | ▲0.78 % |
Парламенцкія выбары ў Вялікім Княстве Фінляндскім 1 і 2 ліпеня 1908 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Расійскі імператар Мікалай II распусціў першы сучасны і дэмакратычны парламент Фінляндыі пасля таго, як яго спікер Пер Эвінд Свінхувуд адмовіўся, на думку імператара, праявіць да яго дастатковую павагу, выступаючы на адкрыцці сесіі парламента. У 1908 годзе расійскі ўрад аднавіў палітыку русіфікацыі ў Фінляндыі, абмежаваўшы фінскае самакіраванне.
Кампанія
[правіць | правіць зыходнік]Большасць фінаў, у тым ліку большасць фінскіх парламентарыяў, выступалі супраць русіфікацыі, але не пагаджаліся наконт сродкаў эфектыўнага супрацьстаяння. Прыхільнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі спадзяваліся на станоўчыя вынікі працы сваёй партыі ў парламенце, такія як рост дабрабыту рабочых і арандатараў, але на наступных некалькіх выбарах іх чакала расчараванне. Астатнія парламенцкія партыі, за частковым выключэннем аграрыяў, лічылі патрабаванні сацыял-дэмакратаў, такія як васьмігадзінны рабочы дзень, занадта радыкальнымі, каб іх можна было рэалізаваць, пакуль Фінляндыя спрабуе выратаваць сваё самакіраванне. Парламент не меў афіцыйнага кантролю над урадам, які адказваў толькі перад імператарам і генерал-губернатарам. Заканадаўчая ўлада парламента была таксама абмежавана магчымасцю імператара накладаць вета на ягоныя законы без абмежавання на час, цягам якога вета можа быць накладзена[1][2].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Партыя | Галасы | % | Месцы | +/– | |
---|---|---|---|---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі | 310 826 | 38.40 | 83 | +3 | |
Фінская партыя | 205 892 | 25.44 | 55 | –4 | |
Маладыя фіны | 115 201 | 14.23 | 26 | 0 | |
Шведская народная партыя | 103 146 | 12.74 | 24 | 0 | |
Аграрны саюз | 51 756 | 6.39 | 10 | +1 | |
Хрысціянскі рабочы саюз | 18 848 | 2.33 | 2 | 0 | |
Іншыя | 3 772 | 0.47 | 0 | – | |
Сума | 809 441 | 100.00 | 200 | 0 | |
Сапраўдныя галасы | 809 441 | 99.03 | |||
Несапраўдныя/незапоўненыя галасы | 7 896 | 0.97 | |||
Усе галасы | 817 337 | 100.00 | |||
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка | 1 269 177 | 64.40 | |||
Крыніца: Mackie & Rose[3] |
Зноскі
- ↑ Seppo Zetterberg et al., eds., A Small Giant of the Finnish History / Suomen historian pikkujattilainen, Helsinki: WSOY, 2003
- ↑ Allan Tiitta and Seppo Zetterberg, eds., Finland Through the Ages / Suomi kautta aikojen, Helsinki: Reader's Digest Ltd., 1992
- ↑ Thomas T Mackie & Richard Rose (1991) The International Almanac of Electoral History, Macmillan, p114 (vote figures)