Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі
фінск.: Suomen sosialidemokraattinen puolue
шведск.: Finlands socialdemokratiska parti
СДП
Выява лагатыпа
Лідар Анці Ліндтман[en]
Дата заснавання 20 ліпеня 1899 (124 гады таму) (1899-07-20)
Штаб-кватэра Saariniemenkatu 6, Хельсінкі
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Сацыяльна-дэмакратычная моладзь[en]
Колькасць членаў 39,450 (у 2019)[1]
Партыйны друк Demokraatti[en]
Сайт sdp.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі (СДП, фінск.: Suomen sosialidemokraattinen puolue, мянушка: demarit, шведск.: Finlands socialdemokratiska parti) — сацыял-дэмакратычная палітычная партыя ў Фінляндыі[3][4]. Трэцяя паводле велічыні партыя ў парламенце Фінляндыі з 43 месцамі.

Заснаваная ў 1899 годзе як Рабочая партыя Фінляндыі (фінск.: Suomen työväenpuolue, шведск.: Finlands arbetarparti), СДП ёсць найстарэйшай актыўнай палітычнай партыяй Фінляндыі. Падтрымлівае цесныя адносіны з Цэнтральнай арганізацыяй фінскіх прафсаюзаў[en]. Член Партыі еўрапейскіх сацыялістаў[en], Прагрэсіўнага альянсу, Сацыялістычнага інтэрнацыяналу і SAMAK[en].

Пасля адстаўкі Анты Рынэ ў снежні 2019 года Сана Марын стала 76-м прэм’ер-міністрам краіны. СДП сфарміравала новы кааліцыйны ўрад[en] на базе свайго папярэдніка[en], фактычна працягнуўшы супрацоўніцтва з Цэнтрысцкай партыяй, Лігай зялёных[en], Левым альянсам[en] і Шведскай народнай партыяй.

У верасні 2023 года, пасля адстаўкі Марын па выбарах 2023 года, Анці Ліндтман[en] быў абраны лідарам партыі[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. About the SDP (фін.). Suomen sosialidemokraattinen puolue (8 красавіка 2019). Праверана 9 May 2020.
  2. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
  3. Nordsieck, Wolfram. Finland. Parties and Elections in Europe (8 красавіка 2019).
  4. Bale, Tim (2021). Riding the populist wave: Europe's mainstream right in crisis. Cristóbal Rovira Kaltwasser. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. p. 35. ISBN 978-1-009-00686-6. OCLC 1256593260.
  5. SDP elects Antti Lindtman as Sanna Marin's successor (англ.). News (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]