Парэчча (Слонімскі раён)
Выгляд
Вёска
Парэчча
| ||||||||||||||||||||||
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сянькоўшчынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1647 як вёска ў Слонімскім павеце ВКЛ, ва ўласнасці ў Героніма-Андрэя Талькі, што дасталася яму ад дзеда Юрыя[2].
У 1940—1986 гадах цэнтр сельсавета (у 1940—1963 гадах — Парэцкага, у 1963—1986 гадах — Васілевіцкага). Да 22 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Васілевіцкага сельсавета[3].
Вядомыя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Казіміравіч Валовіч — філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне (1833).
- Аляксей Мікалаевіч Якімовіч (нар. 1949) — беларускі пісьменнік.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква 2-я палова 19 ст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 716
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 декабря 2022 г. № 458 Об изменении административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Слонімскі раён)