Паўночны Пагай
Паўночны Пагай | |
---|---|
індан. Pagai Utara | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 622,3 км² |
Насельніцтва | 20 974 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 33,7 чал./км² |
Размяшчэнне | |
2°42′ пд. ш. 100°05′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночны Пагай (індан.: Pagai Utara) — востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 622,3 км². Насельніцтва разам з Паўднёвым Пагаем (2000 г.) — 20 974 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае вулканічнае паходжанне. Выцягнуты на 40 км у даўжыню і да 27 км у шырыню. Цэнтральную частку займаюць узгоркі. Гунунг-Сабеу, самы высокі з іх, дасягае 336 м.
Клімат трапічны вільготны. Захаваліся рэшткі старажытных вільготных лясоў з эндэмічнай флорай і фаўнай.
Востраў моцна пацярпеў ад землятрусаў 2004 і 2010 г.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паўночны Пагай быў населены ў 1 тысячагоддзі да н. э. Абарыгены вострава доўгі час вялі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў. У канцы XVIII ст. Паўночны Пагай быў даследаваны прадстаўнікамі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1864 г. ён быў анексаваны Нідэрландамі.
З пачатку XX ст. на Паўночным Пагае працавалі нямецкія місіянеры. Першы з іх быў забіты астравіцянамі. Але ў 1915 г. ў яго паслядоўніка атрымалася дамагчыся поспеху, і астравіцяне пачалі прымаць хрысціянства, а пасля — мяняць лад жыцця.
У 1945 г. востраў увайшоў у склад Інданезіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовае насельніцтва складаецца з карэнных жыхароў ментавайцаў і перасяленцаў з суседняй Суматры. Яны займаюцца сельскай гаспадаркай і гандлем. Паступова развіваецца турызм. Паўночны Пагай папулярны сярод аўстралійскіх прыхільнікаў сёрфінгу.