Пер Осбек
Выгляд
|
Пер Осбек (шведск.: Pehr Osbeck[3][4], 9 мая 1723 — 23 снежня 1805) — шведскі батанік, міколаг[3] і святар[4], адзін з «апосталаў Лінея».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пер Осбек нарадзіўся 9 мая 1723 года.
З 1745 па 1750 год ён вучыўся ва Упсальскім універсітэце[4]. Яго настаўнікам быў выбітны шведскі вучоны Карл Ліней[4].
З 1750 па 1752 год Пер Осбек удзельнічаў у навуковай экспедыцыі ў Кітаі. Ён займаўся вывучэннем флоры Кітая. У 1760 годзе ён быў прызначаны святаром у правінцыі Халанд.
Пер Осбек памёр 23 снежня 1805 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пер Осбек спецыялізаваўся на насенных раслінах і на мікалогіі[3]. Ён вывучыў 900 новых відаў раслін.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Dagbok öfwer en ostindisk resa åren 1750. 1751. 1752. Med anmärkningar uti naturkunnigheten, främmande folkslags språk, seder, hushållning. 1757.
- Fragmenta ichthyologiae Hispanicae. In: Nova Acta Physico-Medica Academiae Caesareae Leopoldino-Carolinae Naturae Curiosorum. Band 4, Nürnberg, 1770, S. 99—104.
Ушанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Карл Ліней назваў у гонар Пера Осбека род Osbeckia сямейства Melastomataceae.
Зноскі
- ↑ а б Peter Osbeck // Biographies of the Entomologists of the World — Senckenberg German Entomological Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Pehr Osbeck — 1917.
- ↑ а б в International Plant Names Index: Pehr Osbeck (1723—1805)
- ↑ а б в г Pehr Osbeck (1723—1805)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pehr Osbeck (шведск.)
- DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Pehr Osbeck (ням.)
- Pehr Osbeck (1723—1805) (англ.)
Катэгорыі:
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1723 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1805 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Вучні Карла Лінея
- Батанікі Швецыі