Карл Петэр Тунберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Петэр Тунберг
шведск.: Carl Peter Thunberg
Carl Peter Thunberg.jpg
Партрэт працы шведск.: Per Krafft d.y., 1808
Дата нараджэння 11 лістапада 1743(1743-11-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1828(1828-08-08)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, падарожнік-даследчык, птэрыдолаг, брыёлаг, пісьменнік, заолаг, арнітолаг, урач, выкладчык універсітэта, лепідаптэрыст, міколаг, філосаф
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Ліней
Вядомыя вучні Katsuragawa Hoshū[d], Nakagawa Jun'an[d] і Jonas Niclas Ahl[d]
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Commons-logo.svg Карл Петэр Тунберг на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Thunberg».

Carl Peter Thunberg на Віківідах
Старонка на Віківідах
Carl Peter Thunberg на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Карл Петэр Тунберг (шведск.: Carl Peter Thunberg, 11 лістапада 17438 жніўня 1828) — шведскі вучоны-натураліст, за ўклад у навуку яго называюць «бацькам паўднёваафрыканскай батанікі» і «японскім Лінеем».

Карл Петэр Тунберг нарадзіўся ў горадзе Ёнчэпінг, Швецыя і, паступіўшы ва ўніверсітэт горада Упсала, стаў вучнем Карла Лінея ў год, калі выдатнаму навукоўцу быў прысвоены рыцарскі тытул за навуковыя дасягненні. Ва ўніверсітэце Тунберг вывучаў натурфіласофію і медыцыну, атрымаўшы ў 1767 годзе навуковую ступень, абараніўшы дысертацыю на тэму «De venis resorbentibus».

У 1770 Тунберг пакінуў Швецыю, пераехаўшы ў Парыж, дзе працягваў вывучаць медыцыну і прыродазнаўства. 1771 Тунберг жыў у Амстэрдаме і Лейдэне, вывучаючы батанічныя сады і музеі Галандыі. Там, Джон Бурман, па рэкамендацыі Карла Лінея, прапанаваў яму наведаць галандскія калоніі ў Японіі, каб сабраць асобнікі для галандскіх батанічных садоў.

У 1772 годзе па даручэнні Галандскай Ост-Індскай кампаніі ён адправіўся ў якасці ўрача на мыс Добрай Надзеі, дзе прабыў тры гады. Тунберг, ведаючы пра тое, што ў тыя часы Японія дазваляла ўезд у сваю краіну толькі галандскім гандлярам, вывучыў галандскую мову, каб мець магчымасць выдаваць сябе за галандца. Акрамя таго ў Кейптаўне Тунберг атрымлівае ступень доктара медыцыны, а таксама здзяйсняе тры вельмі небяспечныя экспедыцыі ўнутр мацерыка, сабраўшы вялікую колькасць асобнікаў флоры і фаўны паўднёвай Афрыкі.

У сакавіку 1775 года Тунберг пераязджае на Яву, затым два месяцы праводзіць у Батавіі, наведвае Самаранг і Буітэнзорг і, затым, адпраўляецца ў Японію.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Thunberg C. P. Travels at the Cape of Good Hope, 1772–1775Cape Town: Van Riebeeck Society, 1986.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Carl Peter Thunberg // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/4 (1818-1846), bildid: C0004350_00076 Праверана 26 мая 2019.
  7. Carl Peter Thunberg 1743–1828. Botaniker, läkare.Шведская царква. Праверана 26 мая 2019.
  8. Thunberg, C P // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/43961733SvenskaGravar. Праверана 26 мая 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]