Перайсці да зместу

Пескі (Мастоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Пескі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 627 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240854041
Пескі на карце Беларусі ±
Пескі (Мастоўскі раён) (Беларусь)
Пескі (Мастоўскі раён)
Пескі (Мастоўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Пескі (Мастоўскі раён)

Пе́скі[1] (трансліт.: Pieski, руск.: Пески) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Зальвянка. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Насельніцтва 627 чал. (2009). Знаходзяцца за 10 км ад Мастоў.

Упершыню Пескі згадваюцца ў XVI ст., у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства. Тут існаваў замак. У XVII ст. мясцінай валодалі Сапегі, якія ў 1682 збудавалі касцёл Успення Дзевы Марыі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Пескі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1833 у мястэчку было 110 дамоў, 2 драўляныя царквы, 15 піцейных дамоў, суконная фабрыка, на якой працавала 36 чалавек. У 1862 адкрылася народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі дзяржаўнага скарбу і мясцовых жыхароў. На 1886 — валасная ўправа, праваслаўная царква, касцёл, сінагога, багадзельня, 3 малітоўныя дамы, капліца, народнае вучэльня, 14 крам, скураны завод, 6 піцейных дамоў, 5 вадзяных млыноў, заезны двор.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пескі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Пескі ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 Пескі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1 студзеня 2001 тут было 326 двароў.

  • XIX стагоддзе: 1830 — 486 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 406, мяшчан-хрысціян і сялян 46[2]; 1833 — 485 чал.; 1886 — 1352 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 3122 чал.; 2000 — 816 жыхароў у 284 дварах[3].
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 — 810 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Песках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, лекарская амбулаторыя, бібліятэка, пошта.

  • За 2 км ад Пескаў, на левым баку дарогі на Ляду помнік археалогіі — курганны могільнік (1-я пал. 1-га тысячагоддзя н. э.). За 1 і 0,2 км ад вёскі Селішча-1 і Селішча-2, за 1, 3 і 3,5 км — Стаянка-1,2,3.
  • Гаспадарчы двор (XIX ст.)
  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1918)
  • Млын водны (пач. XX ст.)
  • Мемарыяльная калона (XVIII ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1870)
  • Магіла невядомага салдата

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
Сінагога
  • Кляштар дамініканцаў (1677)
  • Сінагога

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.