Перайсці да зместу

Політэхнічная (станцыя метро, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Політэхнічная»
Politechničnaja
Политехническая
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2027
Раён Савецкі
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка

«Політэхні́чная» (трансліт.: Politechničnaja, руск.: Политехническая) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа, паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» і «Друкарская».

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Сурганава» (руск.: Сурганова)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Палітэхнічная»[2][3], верагодна, ад размешчаных побач Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Палітэх) і Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Політэхнічная»[4].

Зноскі

  1. Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна Архівавана 28 мая 2021.
  2. Вынікі галасавання Архівавана 2 чэрвеня 2017.. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
  3. У назве «Палітэхнічная» дапушчана арфаграфічная памылка, правільна «Політэхнічная»
  4. Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро(недаступная спасылка)