Перайсці да зместу

Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Тып арганізацыі кампанія[d]
dp.spring96.org

Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» — праваабарончая кампанія за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, якая аформілася ў 2009 годзе і была заснаваная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. Першы каардынатар кампаніі — Ірына Тоўсцік, з кастрычніка 2010 года — Андрэй Палуда.

Асноўныя кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрыдычны: рэгістрацыя скарг у Камітэце ААН па правах чалавека.
  • Інфармацыйны: інфармаванне насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі. Праблема ў тым, што частка людзей у Беларусі не ведае, што ў краіне існуе смяротнае пакаранне.
  • Правядзенне пікетаў, перформансаў супраць смяротнага пакарання.
  • Адукацыйны.
  • Міжнароднае лабіраванне.

Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»[1]

Удзел у Міжнародных Кангрэсах[правіць | правіць зыходнік]

  • V Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання, Мадрыд 12-15 чэрвеня 2013 года. 14 чэрвеня адбыўся круглы стол «Еўропа: стратэгія будучыні» — пра адносіны Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскага парламента, Савета Еўропы, АБСЕ і Беларусі і Расіі ў пытанні смяротнага пакарання. У працы круглага стала браў удзел Валянцін Стэфановіч, актывіст кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».[2] Праблема смяротнага пакарання зноў абмяркоўваецца на сусветным узроўні.
  • VІ Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання Осла 21-23 чэрвеня 2016 года. 22 чэрвеня ў межах Кангрэса Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт зладзілі дыскусію па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама прэзентацыю англамоўнай версіі кнігі «Смяротнае пакаранне ў Беларусі». Выступілі: Любоў Кавалёва, прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда. Паліна Качаткова (Сцепаненка) прэзентавала дакументальную кнігу «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»[3]
  • VI Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі ў Коўна 7-9 кастрычніка 2016, 8-га кастрычніка адбылася дыскусія пра смяротнае пакаранне і па-за судовыя пакаранні.[4]

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», Вільня 2015. На беларускай мове[5]
  • Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», Вільня 2016. На англійскай мове[6]
  • Супольны даклад Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах». На беларускай і англійскай мовах[7]

Мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тыдзень супраць смяротнага пакарання, адбываецца з 5 па 10 кастрычніка, пачынаючы з 2013, прымеркаваны да 10 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Мінску і рэгіёнах Беларусі праходзяць пікеты, лекцыі, дыскусіі, канцэрты, прагляды фільмаў па тэме смяротнага пакарання ў свеце і ў Беларусі. [8]
  • «Гарады за жыццё» — акцыя 30 лістапада, праходзіць у Беларусі з 2011 года. Міжнародная акцыя супраць смяротнага пакарання, якую ініцыявала ў Рыме каталіцкая «Супольнасць Святога Эгідзія», адбываецца ў свеце штогод з 2002 года. Дата 30 лістапада абраная, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў Таскане ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне. [9]
  • Канцэрт «Рок за жыццё», Мінск, кастрычнік 2016
  • Рок-праект «Апошні золак».

Дыскусіі[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Плакаты[правіць | правіць зыходнік]

  • «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» — плакат беларускага мастака з Вільні Алега Аблажэя[10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]