Прыютненскі раён
Прыютненскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1938 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыютненскі раён (руск.: Приютненский район, калм. Приютнин район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Прыютненскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Прыютнае.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі раёна — 3110 км². Адлегласць ад раённага цэнтра да г. Эліста — 70 км. Мяжуе на поўдні са Стаўрапольскім краем, на захадзе — з Яшалцінскім раёнам, на поўначы — з Растоўскай вобласцю, на ўсходзе і паўночным усходзе — з Цалінным раёнам і Элісцінскай гарадской акругай, на паўднёвым усходзе — з Ікі-Бурульскім раёнам.
Раён выцягнуўся на 138 кіламетраў з захаду на ўсход уздоўж возера Маныч-Гудзіла і ракі Маныч. Тэрыторыя Прыютненскага раёна ўключае дзве геамарфалагічныя часткі: Ергенінскае ўзвышша і Кума-Маныцкую ўпадзіну. Ергенінскае ўзвышша займае паўночную частку раёна і ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая рэзка абрываецца да Маныча. На тэрыторыі раёна ў межах Кума-Маныцкай упадзіны, акрамя возера Маныч-Гудзіла, знаходзяцца шматлікія салёныя азёры і ліманы. Найбольш буйныя — Цаган-Хаг, Круцянскае, Кушчаватае, Лысы ліман, Доўгае і Доўганькае. Рэкі раёна, як правіла, улетку перасыхаюць. Найбольш буйныя — Маныч, Наін-Шара.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx