Прэзідэнт М’янмы
Прэзідэнт М’янмы | |
---|---|
бірм.: ပြည်ထောင်စုမြန်မာနိုင်ငံတော်၏ သမ္မတများ | |
Пасаду займае М’ін Швэ | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Presidential Palace, Naypyidaw[d] |
Пасада з’явілася | 4 студзеня 1948 |
president-office.gov.mm |
Прэзідэнт Рэспублікі Саюза М’янма (бірм.: ပြည်ထောင်စုမြန်မာနိုင်ငံတော်၏ သမ္မတများ) — вышэйшая дзяржаўная пасада, кіраўнік урада і дзяржавы Рэспублікі Саюза М’янма, які выбіраецца на 5-гадовы тэрмін. Часовым прэзідэнтам М’янмы з 1 лютага 2021 года з’яўляцца М’ін Швэ.
Прэзідэнт выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў (членамі Асамблеі Саюза), якая складаецца з трох камітэтаў. Кожны з гэтых камітэтаў вылучае таго ці іншага кандыдата на пасаду прэзідэнта[1].
Патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з Канстытуцыяй М’янмы, прэзідэнт павінен:
- быць лаяльным да Саюза і яго грамадзян;
- быць грамадзянінам М’янмы, бацькі якога, нарадзіліся на тэрыторыі Саюза і з’яўляюцца яго грамадзянамі;
- дасягнуць да часу абрання ўзросту ў 45 гадоў;
- быць добра дасведчаным пра палітычныя, адміністрацыйныя, эканамічныя і ваенныя справы Саюза;
- быць чалавекам, які пастаянна пражываў у Саюзе прынамсі 20 гадоў да моманту абрання прэзідэнтам (афіцыйна дазволены час знаходжання за мяжой залічваецца ў перыяд пражывання ў Саюзе)
- не мець грамадзянства замежнай дзяржавы, роўна як любы з яго бацькоў, сужэнцаў, любы з законных дзяцей ці іх сужэнцаў;
- валодаць якасцямі, адпаведнымі кваліфікацыі пасады прэзідэнта, у дадатак да патрабаванняў, прадугледжаных для ўдзелу ў выбарах.
Акрамя таго, згодна з артыкулам 64 раздзела III Канстытуцыі, пасля прыняцця прысягі прэзідэнту забаронена прымаць удзел у дзейнасці любой палітычнай партыі.
Працэс выбараў
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт М’янмы абіраецца Калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з трох асобных камітэтаў. Першы камітэт складаецца з дэпутатаў, якія прапарцыйна прадстаўляюць рэгіёны краіны; другі — з дэпутатаў, якія прапарцыйна прадстаўляюць населеныя пункты; трэці — з дэпутатаў, прызначаных галоўнакамандуючым Узброеных Сіл. Кожны з трох камітэтаў прызначае свайго кандыдата ў прэзідэнты. Потым адбываецца галасаванне дэпутатаў Асамблеі Саюза — кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў, становіцца прэзідэнтам, а астатнія два — віцэ-прэзідэнтамі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1863 года розныя рэгіёны сучаснай М’янмы, тады Бірмы, знаходзіліся пад раздзельным кіраўніцтвам. З 1862 па 1923 год Бірмай кіравала каланіяльная адміністрацыя, размешчаная ў будынку Сакратарыята ў Рангуне, на чале з галоўным камісарам (31 студзеня 1862 — 1 мая 1897), а затым віцэ-губернатарам (1 мая 1897 — 2 студзеня 1923), якія знаходзіліся пад уладай генерал-губернатара Індыі[3]. Такі падзел тлумачыцца пашырэннем Брытанскай Бірмы, у прыватнасці набыццём Верхняй Бірмы і Шана, якія прывялі да мадэрнізацыі кіраўніцтва і пашырэнні правоў калоніі — у 1897 годзе ў Бірме быў сфармаваны асобны ўрад і заканадаўчы савет[4].
У 1937 годзе Бірма была афіцыйна аддзеленая ад Брытанскай Індыі і стала асобнай брытанскай калоніяй, з выбарным двухпалатным заканадаўчым органам, якія складаюцца з Сената і Палаты прадстаўнікоў. З 2 студзеня 1923 года па 4 студзеня 1948 года брытанская Бірма ўзначальвалася Губернатарам, які кіраваў урадам і адказваў за абарону, знешнія сувязі, Фінансы і этнічныя рэгіёны. З 1 студзеня 1944 па 31 жніўня 1946 года Бірма ўзначальвалася ваенным губернатарам. У перыяд японскай акупацыі Бірмы з 1942 па 1945 год Бірма кіравалася японскім ваеначальнікам, у той час Вялікабрытанія прызначала свайго губернатара ў выгнанні.
Пасада прэзідэнта была створана ў 1948 годзе з прыняццем бірманскай дэкларацыі незалежнасці ад Вялікабрытаніі.
З 1997 па 2011 гады М’янма кіравалася ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленні законнасці і парадку, які прыйшоў да ўлады ў 1988 годзе. Кіраўніком Дзяржаўнага савета з’яўляўся «старэйшы генерал» Тан Швэ. Менавіта гэты ўрад ажыццявіла змену афіцыйнай назвы краіны з «Бірма» на «М’янма» ў 1989 годзе.
Прэзідэнты М’янмы (з 2011 года)
[правіць | правіць зыходнік]№ | Фота | Імя Гады жыцця |
Тэрмін паўнамоцтваў | Палітычная партыя | Урад | Асамблея | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | Дзён | |||||||
1 | Тэйн Сейн (нар. у 1945) |
30 сакавіка 2011 | 30 сакавіка 2016 | 1827 | Партыя салідарнасці і развіцця Саюза | I | ПСРС—Тамадо | ||
Першы прэзідэнт Рэспублікі Саюза М’янма | |||||||||
2 | Тхін Чжо (нар. у 1946) |
30 сакавіка 2016 | 21 сакавіка 2018 | 721 | Нацыянальная ліга за дэмакратыю | II | НЛД—Тамадо | ||
Першы грамадзянскі прэзідэнт | |||||||||
— | М’ін Швэ (нар. у 1951) |
21 сакавіка 2018 | 30 сакавіка 2018 | 8 | Партыя салідарнасці і развіцця Саюза | II | НЛД—Тамадо | ||
Выконваючы абавязкі | |||||||||
3 | Він М’ін (нар. у 1951) |
30 сакавіка 2018 | 1 лютага 2021 | 1040 | Нацыянальная ліга за дэмакратыю | III | НЛД—Тамадо | ||
Другі грамадзянскі прэзідэнт | |||||||||
— | М’ін Швэ (нар. у 1951) |
1 лютага 2021 | дзеючы | 1377 | Партыя салідарнасці і развіцця Саюза | - | - | ||
Часовы, прызначаны хунтай у ходзе перавароту | |||||||||
— | Дува Лашы Ла | 16 красавіка 2021 | дзеючы | 1303 | Беспартыйны | УНА | - | ||
Часовы, прызначаны ПКАС пасля перавароту |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "FACTBOX – Myanmar's new political structure". Reuters. 2011-01-31. Архівавана з арыгінала 2012-10-06. Праверана 2014-09-25.
- ↑ Myanmar's new political structure . Reuters (31 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 25 верасня 2014.
- ↑ Taylor, Robert H. The State in Myanmar. 2009, NUS Press. 555 страниц. стр. 75—76. ISBN 978-9971-69-466-1.
- ↑ John Nisbet, Burma under British Rule — and Before. Constable & Co., ltd. London, 1901. 1. A. стр. 220—221.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнт Рэспублікі Саюза М’янмаАрхівавана 19 красавіка 2021.. Афіцыйны сайт