Перайсці да зместу

Пталамей III Эвергет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пталамей III Эвергет
Πτολεμαῖος Εὐεργέτης
Манета Пталамея III
Манета Пталамея III
3-ці цар Эліністычнага Егіпта
246221 да н. э.
Папярэднік Пталамей II
Пераемнік Пталамей IV

Нараджэнне 284 да н.э.
Смерць 222 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей II Філадэльф
Маці Арсіноя I
Жонка Бераніка II
Дзеці Пталамей IV Філапатар, Арсіноя III, Аляксандр[d] і Magas of Egypt[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пталамей III Эвергет, Евергет[1] (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης, Ptolemaĩos Euergétēs) (285221 да н.э.): цар егіпецкі (246221 да н.э.), сын Пталамея II і Арсіноі II, прадстаўнік эліністычнай дынастыі цароў Лагідаў, якая панавала ў Егіпце з 305 да н.э. да 30-х да н.э.

У час яго панавання да Егіпта зноў былі далучаны Сірыя, Кілікія і шэраг гарадоў. Толькі мяцеж ў Егіпце прымусіў яго закончыць трэцюю сірыйскую вайну з Селеўкідамі, якая дала яму вялікую здабычу, мноства каштоўных рэчаў, у ліку якіх былі і свяшчэнныя для егіпцян выявы, захопленыя Камбізам пры заваяванні Егіпта. За вяртанне іх Пталамей III і атрымаў мянушку Евергета (Дабрадзея). Пераможная вайна забяспечыла Егіпту першынства сярод іншых краін таго часу, вывела яго ў гегемоны на марскіх шляхах. Аднак пад канец панавання Пталамея III Евергета Егіпет паступова стаў губляць частку сваёй магутнасці.

Быў жанаты з Беранікай II, з якой звязваюць гісторыю «валасоў Беранікі». Вядомая верагодная выява — на камеі (захоўваецца ў Эрмітажы), і мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме[2].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 136.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)