Пузырнік (род папарацей)
Пузырнік (род папарацей) | |||||||||||||||
Цыстоптэрыс ломкі (Cystopteris fragilis) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cystopteris Bernh. | |||||||||||||||
|
Пузы́рнік, Цыстоптэрыс, Папараць[1] (Cystopteris) — род папарацей сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 10—35 см. Карэнішча ўкрытае рэшткамі старых лісцевых чаранкоў, тонкае. Лісце двойчы-тройчыперыстае з трохвугольнай пласцінкай. Сорусы размешчаны чаргавана на ніжнім баку долек ліста, круглаватыя. Зарастак наземны, зялёны, двухполы. Спараносіць у ліпені—верасні. Споры са складкаватым перыспорыем.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў горных і лясных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі пузырнік ломкі (Cystopteris fragilis) расце на глебава-грунтавых агаленнях берагоў рэк, азёр, яроў, у дубровах; пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — рэліктава-таёжны від, трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Cystopteris bulbifera
- Cystopteris fragilis — Пузырнік ломкі, ці Цыстоптэрыс ломкі
- Cystopteris laurentiana
- Cystopteris montana
- Cystopteris protrusa
- Cystopteris reevesiana
- Cystopteris sudetica — Пузырнік судэцкі
- Cystopteris tennesseensis
- Cystopteris tenuis
- Cystopteris utahensis
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пузырнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Казлоўская Н. В. Пузырнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 300.