Перайсці да зместу

Пётр Васілевіч Конюх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Васілевіч Конюх
Дата нараджэння 8 сакавіка 1910(1910-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1994(1994-06-14) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас бас
Інструменты вакал
Узнагароды
Крыж «За Монтэ Касіна»
Крыж «За Монтэ Касіна»

Пётр Васілевіч Конюх (8 сакавіка 1910, в. Турэц, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 14 ліпеня 1994) — вядомы беларускі оперны спявак, бас.

Да вайны працаваў у Баранавічах. У 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Вілейцы.

У 1941 знаходзіўся ў Ржэве на льнаводчых курсах, дзе і заспела яго вайна. Падчас Другой сусветнай вайны ваяваў з нацызмам у другім польскім корпусе генерала Андэрса на поўначы Афрыцы і на поўдні Еўропы. Удзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна (1944) і быў сур'ёзна паранены ў сцягно, узнагароджаны ордэнамі Італіі, памятным Крыжам «За Монтэ Касіна».

Застаўся ў Італіі, бо ў 1945 годзе атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Акадэміі мастацтваў. Скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў з двума дыпломамі: спявак і маэстра. Спяваў у операх усяго свету сольна і ў якасці саліста хору, выконваў класічныя творы і народныя песні на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах.

У 1950 годзе пераехаў у ЗША, выступаў з канцэртамі і пачаў выкладаць вакал, класічную і народную музыку. Працягваў выконваць беларускія песні (на думку сучаснікаў, асабліва добра ў яго выходзіла песня «Палыночак»).

У 1957 годзе перамог на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме. Выкладаў спевы ва ўласных школах у Гамбургу і Нью-Ёрку. Дапамагаў ставіць голас беларускаму спеваку Данчыку.

У 1958 годзе Конюх быў запрошаны ў хор данскіх казакоў Сяргея Жарава. На працягу 27 гадоў працы ў гэтым калектыве, спяваў і беларускія песні, некаторыя з якіх былі запісаны на пласцінкі, у тым ліку і «Магутны Божа». У 1975 годзе наведаў Беларусь. Сябраваў з Рыгорам Шырмай, Янкам Брылём, А. Бажко.

Памёр 14 чэрвеня 1994 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брасуіку, штат Нью-Джэрсі, ЗША.

У 2009 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты дакументальны фільм пра спевака.

Зноскі