Пётр Кміта-Сабенскі
Пётр Кміта-Сабенскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Яроцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Тэнчынскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Хадэцкі | ||||||
Пераемнік | Ян Мялецкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Амор Тарноўскі | ||||||
Пераемнік | Мікалай Гербурт Адноўскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1477 | ||||||
Смерць |
31 кастрычніка 1553[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кміты[d] | ||||||
Бацька | Станіслаў Кміта[d] | ||||||
Маці | Кацярына Тарноўская[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Гербутаў[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Кміта-Сабенскі герба «Шранява» (1477 — 31 кастрычніка 1553, Кракаў) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малодшы сын Станіслава Кміты, ваяводы рускага і Кацярыны Тарноўскай, унук Яна Кміты.
Маршалак вялікі каронны (з 1529), маршалак надворны каронны (1518—1529), ваявода кракаўскі (1536—1553), староста генеральны кракаўскі (1533—1553), староста спішскі (1522—1553), ваявода сандамірскі з 1535 года, кашталян сандамірскі з 1532 года, кашталян войніцкі (1527—1532), староста кольскі з 1524 года і перамышльскі з 1511 года, меў шмат маёнткаў і сёлаў ва ўласнасці ў Бяшчадах.
Пётр Кміта правёў сваю маладосць пры двары імператара Максіміліяна I, дзе адзначыўся сваёй мужнасцю ў войску і набыў гуманістычныя погляды. Удзельнічаў у бітве пад Вішняўцом у 1512 годзе, прымаў удзел у бітве з маскоўцамі пад Оршай у 1514 годзе. У 1518 годзе атрымаў тытул маршалка надворнага кароннага. У 1520 годзе браў удзел у вайне з Тэўтонскім ордэнам. У 1524 годзе браў удзел у вайне з туркамі. У 1522 годзе быў паслом Польшчы на Імперскім сойме ў Нюрнбергу.
Быў прыхільнікам каралевы Боны Сфорца і вёў спрэчку з каралём Жыгімонтам Аўгустам, супраціўляючыся жаніцьбе караля з Барбарай Радзівіл, аднак на сойме 1550 года заняў прынцыпова супрацьлеглую пазіцыю і перайшоў на бок караля. 24 жніўня ганарова прымаў Жыгімонта і Барбару ў сваім вішніцкім замку.
Быў верным і гарачым прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага, апошні ў сваю чаргу прысвячаў Кміту свае творы. Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей у Польшчы. Займаўся мецэнацкай дзейнасцю, яго двор у Вішніцы стаў адным з цэнтраў рэнесансу ў Польшчы. Фінансаваў выдавецкую дзейнасць. Яго прыдворным быў Марцін Бельскі.
Пётр Кміта памёр 31 кастрычніка 1553 года, пахаванне адбылося на месяц пазней. Дзяцей не меў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў мужам Барбары з Гербуртаў, якая ўспадкавала ад яго Загуж і Леска, і швагерам Яна Гербурта.
- ↑ Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. Gąsiorowski — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 79. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
- Маршалкі надворныя каронныя
- Маршалкі вялікія каронныя
- Ваяводы кракаўскія
- Кашталяны сандамірскія
- Кашталяны войніцкія
- Нарадзіліся ў 1477 годзе
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1553 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Вавельскім саборы
- Асобы
- Старосты пшэмыскія
- Старосты кракаўскія
- Старосты спішскія
- Старосты кольскія
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў