Пётр Паўлавіч Бабей
Пётр Паўлавіч Бабей | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Нарадзіўся |
15 лютага 1945 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Пётр Паўлавіч Бабей (нар. 15 лютага 1945, в. Ёдчыкі, Косаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі спартсмен, заслужаны трэнер Беларусі.
Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1959 годзе скончыў сем класаў Квасевіцкай сярэдняй школы і паступіў у Брэсцкае будаўнічае вучылішча № 6. У час вучобы ў вучылішчы захапіўся спортам, пачаў займацца ў секцыі вольнай барацьбы.
Пасля заканчэння вучылішча атрымаў накіраванне ў Гомельскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне працаваць маляром-мантажнікам. У Гомелі займаўся вольнай барацьбой пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР С. В. Рэйгельскага.
У 1965 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію. Пасля дэмабілізацыі завочна скончыў факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрыманне адукацыі сумяшчаў з працай у будаўніча-мантажным упраўленні і трэніроўкамі.
У 1968 годзе атрымаў званне майстра спорту СССР, стаў працаваць трэнерам па вольнай барацьбе ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 5.
У 1986 годзе быў прызначаны на пасаду дырэктара ДЮСШ № 5 Гомельскага вагонарамонтнага завода (цяпер — Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 5).
За сваю педагагічную дзейнасць ён падрыхтаваў дваццаць пераможцаў шматлікіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтваў. З брыгадай трэнераў прымаў удзел у падрыхтоўцы пераможцаў першынстваў СССР: Мікалая Савіна і Аляксандра Гузава. У 1995 годзе М. Савін стаў пераможцам маладзёжнага першынства свету ў Іране, у 2000 годзе прымаў удзел у ХХVІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Сіднэі.
Таксама значных поспехаў у спорце дасягнулі іншыя вучні: член нацыянальнай зборнай каманды Республікі Беларусь Марыя Мамашук, якая стала сярэбраным прызёрам маладзёжнага першынства Еўропы, бронзавым прызёрам Сусветнай летняй Універсіяды-2013; Дзмітрый Курзаў стаў двухразовым прызёрам спартакіяды Рэспублікі Беларусь (2011), пераможцам VІ Усеўкраінскага адкрытага турніру па вольнай барацьбе (2012).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 1990 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны трэнер БССР». У 1999 годзе быў узнагароджаны знакам «Ганароваму чыгуначніку» за шматгадовую плённую працу ў спартыўным таварыстве «Лакаматыў».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Борьба вольная // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 89-90.
- Фізкультура і спорт / Г. І. Пасохіна // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. С. 564—569.
- Вершинин, С. Гость редакции — спортсменка Мария Мамошук / Сергей Вершинин // Гомельские ведомости. 2013. 18 октября.
- Вершинин, С. Золото гомельчанки на турнире по вольной борьбе : [о Марии Мамошук] / Сергей Вершинин // Гомельские ведомости. 2013. 18 декабря.