Піт Мандрыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піт Мандрыян
нідэрл.: Pieter Cornelis (Piet) Mondriaan
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Pieter Cornelis Mondriaan
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, ілюстратар, майстар афорту
Дата нараджэння 7 сакавіка 1872(1872-03-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1944(1944-02-01)[5][1][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька PietersdsCornelis (sr.) Mondriaan[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Пітэр Карнеліс (Піт) Мандрыян (нідэр. Pieter Cornelis (Piet) Mondriaan, з 1911 — Mondrian; 7 сакавіка 1872, Амерсфарт — 1 лютага 1944) — мастак, які адначасова з Кандзінскім і Малевічам паклаў пачатак абстрактнага жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў невялікім галандскім мястэчку Амерсфарт, у сям’і дырэктара мясцовай школы. Бацька не мог забяспечыць сям’ю, але падтрымаў талент сына, у 20 гадоў Мандрыян з’ехаў вучыцца ў Амстэрдам.

Пачынаў выкладчыкам малявання ў пачатковай школе, раннія працы — пейзажы Галандыі ў духу імпрэсіянізму. Захапіўся тэасофіяй Алены Блавацкай. Глыбока ўспрыняў шуканні кубізму на выставе кубістаў у Амстэрдаме (1911). У 1912 пераехаў у Парыж, у знак пачатку новага жыцця змяніў прозвішча на «Мандрыян».

Гады Першай сусветнай вайны правёў на радзіме, у 1915 годзе зблізіўся з мастаком Тэа ван Дусбургам, заснаваў з ім разам рух «Стыль» і аднайменны мастацкі часопіс. Часопіс стаў органам неапластыцызму — утопіі новай пластычнай культуры як лімітавай свядомасці ў скрупулёзнай перадачы абагульненай прыгажосці і ісціны самымі аскетычнымі сродкамі, асноўнымі, першаснымі маляўнічымі тонамі, лініямі, формамі Гэты нефігуратыўны кірунак Мандрыян паслядоўна развіваў у Францыі, дзе пражыў з 1919 па 1938, затым у Вялікабрытаніі, а з 1940 — у ЗША.

У амерыканскі перыяд сваёй творчасці паспрабаваў прыстасаваць прынцыпы неапластыцызму для перадачы дынамічных эфектаў («Бугі-вугі на Брадвеі»). Памёр ад запалення лёгкіх 1 лютага 1944 года і быў пахаваны на могілках Cypress Hills у нью-ёркскім Брукліне.

Зноскі

  1. а б Piet Mondriaan
  2. Pieter Cornelis Mondriaan — 2009.
  3. а б Мондриан Пит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в RKDartists
  5. Мондриан Пит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. Beeldene Kunst in Noord-Brabant
  8. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/abstraction-creation Праверана 18 кастрычніка 2018.
  9. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.