П’ера дэла Франчэска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П'ера дэла Франчэска
італ.: Piero della Francesca
Фатаграфія
Аўтапартрэт. Дэталь з «Васкрасення  (англ.)»
Дата нараджэння 1415[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1492[3][5][…]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, матэматык, тэарэтык мастацтва
Жанр рэлігійны жывапіс[d][7]
Мастацкі кірунак Ранняе Адраджэнне[7]
Уплыў Antonio di Anghiari[d] і Даменіка Венецыяна
Уплыў на Лука Сіньярэлі  (руск.), Мелоца да Форлі, Джавані Санці, раннія працы Рафаэля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Партрэт герцага Федэрыга Мантэфельтра і герцагіні Батысты Сфорца»  (руск.), галерэя Уфіцы, Фларэнцыя.
Трыумф. Герцаг і герцагіня на трыумфальных калясніцах, адваротны бок, галерэя Уфіцы, Фларэнцыя.
«Хрышчэнне Хрыста»

П'ера дэла Франчэска (італ.: Piero della Francesca; каля 1420, Борга-Сан-Сеполькра, Сіньёрыя Рыміні — 12 кастрычніка 1492, Борга-Сан-Сеполькра, Фларэнційская рэспубліка) — італьянскі мастак і тэарэтык, прадстаўнік Ранняга Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П’ера (П’етра) ды Бэнедэта дэі Франчэскі больш вядомы як П’ера дэла Франчэска (па імені маці, «…бо яна засталася цяжарнай ім, калі яго бацька і яе муж памёр…»)[8].

Працаваў у Перуджы, Ларэта, Фларэнцыі, Арэца, Мантэркі, Ферары, Урбіна, Рыміні, Рыме, але заўсёды вяртаўся ў родны гарадок, дзе з 1442 года ён з’яўляўся гарадскім дарадцам і апошнія два дзесяцігоддзі жыцця правёў менавіта там.

Лічыцца, што аўтарскі стыль П’ера фармаваўся пад уплывам фларэнційскай школы жывапісу  (укр.). Магчыма, ён быў вучнем невядомага жывапісца з Сіены. У 1439 годзе пад кіраўніцтвам Даменіка Венецыяна мастак працаваў над упрыгожваннем фрэскамі царквы Санта-Марыя-Нуова ў Фларэнцыі. Дзякуючы гэтай працы ён ўдасканаліў сваё майстэрства, пазнаёміўся з перспектывай і стварэннем асвятлення.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы майстра адрозніваюць велічная ўрачыстасць, высакароднасць і гармонія вобразаў, абагульненасць формаў, кампазіцыйная ўраўнаважанасць, прапарцыянальнасць, дакладнасць перспектыўных пабудоў, напоўненая святлом мяккая гама.

Творчасць мастака фактычна паклала пачатак умбрыйскай школы жывапісу  (руск.). Ён працаваў спачатку ў Фларэнцыі, затым у Арэца і Урбіна, ведаў Брунелескі і Гіберці  (руск.), і да самога Тыцыяна заставаўся адным з лепшых каларыстаў. Мастак умеў перадаваць розную насычанасць колераў і аб'ядноўваць іх святлопаветраным асяроддзем, таму гісторыкі мастацтва называлі яго адным з першых пленэрыстаў заходнееўрапейскага мастацтва. Ён запаўняў геаметрычна пабудаваную прастору жывым святлом. Сярэдневяковыя мастакі як быццам не заўважалі святла, плоскія фігуры ў іх жывапісе не адкідваюць ценяў. Ужо Мазачыа быў піянерам у гэтай галіне, але ніхто не раскрыў самых багатых магчымасцей святла з такой паўнатой, як П'ера дэла Франчэска.

Акрамя таго, Франчэска быў найвялікшым манументалістам, майстрам пераважна манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Гэта яго рука добра адчуваецца ў фрэсках  (англ.) царквы Сан Франчэска  (руск.) ў Арэца «Прыезд царыцы Саўскай да цара Саламона  (італ.)» і «Сон Канстанціна  (руск.)» (адлюстравана славутая легенда пра сон імператара Канстанціна, пасля якога ён прыняў хрысціянства. Перад рашаючай бітвай Канстанціну з'явіўся ў сне ангел з крыжам, абвясціўшы: «Так пераможаш»; мы бачым імператара, спячага ў расхінутай паходнай палатцы).

П'ера дэла Франчэска валодаў вялікім пачуццём прыгажосці, выдатным малюнкам, пяшчотным каларытам і незвычайным для яго часу веданнем тэхнічных бакоў жывапісу, асабліва перспектывы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

П'еро з'яўляецца аўтарам двух матэматычных трактатаў: «Аб перспектыве ў жывапісе» (захоўваецца ў Амбразіянскай бібліятэцы Мілана) і «Кніжыца пра пяць правільных цел». Верагодна, сваімі навуковымі працамі ён здабыў большы аўтарытэт у XVI—XVII стст, чым жывапісам. «Калі фларэнційцы лічылі, што малююць свет такім, які ён ёсць, то П'ера першым з жывапісцаў зрабіў паслядоўныя высновы з пераканання, што свет можна адлюстраваць толькі такім, якім ён уяўляецца, бо ўсё бачна не само па сабе, а толькі дзякуючы свету, які па-рознаму адлюстроўваецца ад розных паверхняў»[9].

Вучні[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў настаўнікам знакамітага Лукі Сіньярэлі  (руск.). Стыль мастака адбіўся ў творах Мелоца да Форлі, бацькі Рафаэля Джавані Санці і іншых умбрыйскіх майстроў, нават у ранніх працах самога Рафаэля.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  3. а б в http://www.pierodellafrancesca.it/94/ITA/Biografia
  4. https://www.nga.gov/collection/artist-info.1787.html
  5. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  6. https://rkd.nl/explore/artists/63396
  7. а б http://vocab.getty.edu/page/ulan/500006339
  8. Вазари Дж. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев. / Пер. с ит. А. Венедиктова, А. Габричевского. — СПб:. Азбука-классика, 2004. — 672 с. ISBN 5-352-01012-0
  9. Степанов А. В. Искусство эпохи Возрождения. Италия. XIV—XV века. — СПб: Азбука-классика, 2003. — С. 504. — ISBN 5-352-00597-6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазарев В. Н. Пьеро делла Франческа. М., 1966.
  • Анджелини А. Пьеро делла Франческа: [Альбом]. М., 1997.
  • Степанов А. В. Искусство эпохи Возрождения. Италия. XIV—XV века. — СПб: Азбука-классика, 2003. — С. 504. — ISBN 5-352-00597-6
  • Вазари Дж. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев  (руск.). / Пер. с ит. А. Венедиктова, А. Габричевского. — СПб:. Азбука-классика, 2004. — 672 с. ISBN 5-352-01012-0
  • Дворжак М. История итальянского искусства в эпоху Возрождения. Курс лекций. — М: Искусство, 1978.
  • Edited by Laura Baini. Brera. Guide to the Pinacoteca, Mondadori Electa S.p.A., Milano, 2005

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]