Перайсці да зместу

Раздзялавічы (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раздзялавічы
Каардынаты: 52°38′15,53″ пн. ш. 26°11′11,73″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён
Вышыня над узроўнем мора 154 м
Даўжыня 1,63 км
Шырыня 1,25 км
Плошча 1,98 км²
Аб'ём 0,0094 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,4 км
Найбольшая глыбіня 9,9 м
Сярэдняя глыбіня 4,8 м
Год напаўнення 1983
Раздзялавічы (Беларусь)
Раздзялавічы
Раздзялавічы
Раздзялавічы (Брэсцкая вобласць)
Раздзялавічы
Раздзялавічы

Раздзя́лавічы, Раздзялавіцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля аграгарадка Раздзялавічы.

Вадасховішча створана ў 1983 годзе. Наліўное, напаўняецца вадой з ракі Бобрык 1. Плошча вадасховішча 1,98 км², даўжыня 1,63 км, шырыня 1,25 км, даўжыня агараджальнай дамбы 5,4 км. Найбольшая глыбіня 9,9 м, сярэдняя — 4,8 м, ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 4 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 9,4 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 33,7 млн м³.

Вадасховішча створана ў мэтах двухбаковага рэгулявання сцёку і арашэння.