Перайсці да зместу

Бобрык 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бобрык 1
Характарыстыка
Даўжыня 109 км
Басейн 1 902 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Ганцавіцкі раён
 • Каардынаты 52°47′45″ пн. ш. 26°20′06″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°08′14″ пн. ш. 26°46′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Бобрык 1
Бобрык 1
— выток, — вусце

Бобрык 1, Бобрык Першы — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі 109 км. Плошча вадазбору 1902 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Паводле В. Жучкевіча, назва ракі Бобрык відавочна звязаная з назвай жывёлы бабёр[1].

На думку У. Тапарова, у назве ракі Бабруя (> Бабруйка) фармант -уя мяркуе зыходную аснову на -u (літ. bebrus), параўн. літ. Bebrujts[2]. Літоўскія гідронімы Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė А. Вананас тлумачыць ад bãbras — тое ж, што і літ. bebras «бабёр»[3]. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр» паходзяць ст.-інд. babhrú-h «чырвона-карычневы», авест. bawra- «бабёр», ст.-верх.-ням. bibar, літ. bė̃bras, bãbras, bė̃brus, слав. *bebrъ у польскай рачной назве Biebrza, рус. bobr і інш.[4].

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Муравічна, Вісліца. Злева: канал Хатыніцкі, канал Прысць, канал Багданаўка.

Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Сукач Ганцавіцкага раёна, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім раёнах па Прыпяцкай нізіне. Упадае ў Прыпяць за 2 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Прыпяць. У пойме ракі ў Пінскім раёне створаны наліўное вадасховішча Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля вёскі Парахонск. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шырыня ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шырыня яго ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у вусці.

У басейне ракі возера Хольча.

Зноскі

  1. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 29.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 177.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.