Раман Дмоўскі
Раман Станіслаў Дмоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Roman Dmowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Станіслаў Вайцяхоўскі | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
Папярэднік | Марыян Сеіда | ||||||
Пераемнік | Караль Бертоні | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 жніўня 1864[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 студзеня 1939[3][1][…] (74 гады)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | паляк | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя |
Нацыянал-дэмакратычная партыя Польшчы Народна-нацыянальны саюз |
||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | Варшаўскі ўніверсітэт | ||||||
Дзейнасць | міжнародныя адносіны | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раман Станіслаў Дмоўскі (польск.: Roman Stanisław Dmowski; 9 жніўня 1864, маёнтак Камен Варшаўскага пав., Польшча — 2 студзеня 1939) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1890). У 1888 уступіў у тайную арганізацыю «Саюз польскай моладзі», імкнуўся да аддзялення польскага вызваленчага руху ад расійскага, удзельнічаў у антырасійскіх дэманстрацыях. У 1890 увайшоў у Польскую лігу — папярэдніцу нацыянальна-дэмакратычнай партыі (эндэкаў). 3 1895 рэдактар часопіса «Przegląd Wszechpolski» («Усяпольскі агляд»). Аўтар працы «Думкі сучаснага паляка» (1902), што стала ідэалагічнай праграмай польскіх эндэкаў. Лічыў, што Беларусь трэба разглядаць як усходнюю тэрыторыю Польшчы. У 1907—09 дэпутат і кіраўнік «Польскага кола» (аб’яднання польскіх дэпутатаў) у 2-й і 3-й Дзяржаўнай думе. У 1908 выдаў кнігу «Германія, Расія і польскае пытанне», у якой прадбачыў ваенны канфлікт паміж Расіяй і Германіяй і лічыў, што месца Польшчы ў ім на баку Расіі. Удзельнічаў у неаславянскім руху, у 1908 у Празе прымаў удзел у панславянскім кангрэсе. У пачатку І сусветнай вайны ў 1914 стварыў у Варшаве з дазволу расійскіх уладаў Нацыянальны польскі камітэт. У 1915 у Пецярбургу дамагаўся стварэння польскіх вайсковых фарміраванняў. У 1917 у Парыжы арганізаваў Нацыянальны камітэт, галоўнай мэтай якога было аднаўленне незалежнай Польшчы і стварэнне польскай арміі. У ліпені 1917 падаў англійскаму ўраду мемарыял «Упарадкаванне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», у якім акрэсліваў межы будучай Польшчы. Паводле гэтага праекта ўся Заходняя і Цэнтральная Беларусь уваходзіла ў склад польскай дзяржавы, усходняя граніца якой праходзіла па т.зв. «лініі Дмоўскага». Адначасова Р. Дмоўскі распрацаваў асновы нацыянальна-дзяржаўнай арганізацыі Другой Рэчы Паспалітай на падставе канцэпцыі інкарпарацыі, выступаў супраць федэратыўнай канцэпцыі Ю. Пілсудскага. У 1919 прадстаўляў Польшчу на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У 1923 міністр замежных спраў. Пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага ў 1926 стварыў апазіцыйны «Лагер Вялікай Польшчы», які ў 1933 быў забаронены.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Niemcy, Rosja i kwestia polska / Dmowski, Roman. — Warszawa : Inst. Wydawn. Pax, 1991, Wyd. 1.
Зноскі
- ↑ а б Roman Dmowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roman Dmowski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Дмовский Роман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кітурка Ю. Дмоўскі Раман // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Micewski A. Roman Dmowski. Warszawa, 1971.
- Terej J. J. Rzeczywistość i polityka: Ze studiów nad dziejami najnowszymi Narodowej Demokracji. Warszawa, 1971.
- Wapiński R. Roman Dmowski. Lublin, 1988. ISBN 83-222-0480-9
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Царстве Польскім
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Пахаваныя на Брудноўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Асобы
- Палітыкі Польшчы
- Публіцысты Польшчы
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання
- Дэпутаты Заканадаўчага сейма