Раман Яраш
Раман Яраш | |
---|---|
Дата нараджэння | май 1978 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак |
Гады актыўнасці | пачатак 2000-х — цяперашні час |
Інструменты | гітара, бубны, барабан, гармоніка, флейта |
Калектывы |
Кудзьмень Балцкі субстрат Велярыб Капэла "На таку" |
Супрацоўніцтва |
Віктар Сямашка Андрэй Касцень |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Рама́н Я́раш (нар. май 1978, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі музыкант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў маі 1978 г. у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Пасля красавіка 1986 г. сям’я двойчы з’яджала з радзімы далей ад Чарнобыля і адзін раз вярталася. Скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплом выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і аспірантуры займаўся археалогіяй. Навучаўся на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларускага калегіуму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
З гітарай пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Спяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Роберт Алан Цымерман.[1]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Zināt. Raudāt. Dziedāt.
[правіць | правіць зыходнік]Выпушчаны ў 2011 годзе, выдавец FK 034. Альбом створаны на вершы латышскага паэта Яніса Яўнсудрабіньша. Аранжаванне, пераклады, партыі на ўсіх інструмэнтах выканаў сам Раман. Вокладка аформленая на латышскай мове і аздобленая жывапісам Я. Яўнсудрабіньша[2].
Спіс кампазіцый:
- Kam prieku sauc
- Tik vēji
- Kad zelta vējš pa ziediem iet
- Jaunā gadā
- Vēlies tu
- Pavasars
- Tu mana baltā ilgu pils
- Cerība
- Valsis
- Lai tu kādus dubļus bristu
- Klausies (Imanta Ziedoņa dzejolis)
Супольныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Праект Радыё Свабода — «Барды свабоды»
- Канцэртная праграма «Купала — Караткевіч» (у суаўтарстве з Андрэем Касьценем і Віктарам Сямашкам у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»)
Удзел у фэстах
[правіць | правіць зыходнік]- Бардаўская восень (2007)
- Эндарфін (2010)
- Купалаўскія вакацыі (2013)
- Tarptautinis folkloro festivalis «Parbėg laivelis» (Клайпеда, Літва) (2014)