Раміз Дэлаліч
Раміз Дэлаліч | |
---|---|
Ramiz Delalić | |
Мянушка | Чэло |
Дата нараджэння | 15 лютага 1963 |
Месца нараджэння | Прыбой, Югаславія |
Дата смерці | 27 чэрвеня 2007 |
Месца смерці | Сараева, Боснія і Герцагавіна |
Грамадзянства | БіГ |
Прыналежнасць | Рэспубліка Боснія і Герцагавіна |
Званне | |
Бітвы/войны |
Раміз Дэлаліч (басн.: Ramiz Delalić, 15 лютага 1963 – 27 чэрвеня 2007), шырока вядомы пад мянушкай Чэло (басн.: Ćelo) - баснійскі арганізаваны злачынец , ваенны злачынец падчас Баснійскай вайны і камандзір 9-й горнай брыгады ў Сараеве. Вядомы за Забойства на вяселлі ў Сараеве, нагода пачатку Баснійскай вайны[1].
Злачынства
[правіць | правіць зыходнік]Дэлаліч разам з Мушанам «Како» Тапалавічам былі двума баснійскімі злачынцамі, якія дапамагалі арганізаваць баснійскія ваенізаваныя фарміраванні ў Сараева. Іх банды «рэквізавалі» прыватныя транспартныя сродкі, прымушалі людзей капаць акопы на фронце, а таксама беспакарана забівалі, гвалцілі і рабавалі. У адрозненне ад іншых мясцовых гангстэраў, Дэлаліч заставаўся лаяльным афіцыйным палітычным і ваенным уладам Босніі на працягу ўсяго перыяду вайны. Мяркуецца, што ён быў вельмі блізкі з прэзідэнтам Босніі Аліяй Ізетбегавічам.
1 сакавіка 1992 года праваслаўна-сербская вясельная працэсія перад старой царквой у старым квартале Башчаршыі ў Сараеве падверглася нападу, у выніку чаго загінуў бацька жаніха, Нікола Гардавіч, і быў паранены сербскі праваслаўны святар. Некаторыя апазналі Дэлаліча як стралка. Аднак баснійскія мусульманскія ўлады прыклалі мала намаганняў, каб знайсці Раміза і прыцягнуць да адказнасці. 8 снежня 2004 года Дэлалічу было прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве першай ступені ў сувязі з нападам на вяселле.
Дэлаліч быў застрэлены неўстаноўленымі ўзброенымі людзьмі ў Сараеве да завяршэння суда над ім. Ён быў забіты каля ўваходу ў свой жылы дом у цэнтры Сараева 27 чэрвеня 2007 года. Забойца чакаў Дэлаліча і стрэліў у яго двойчы. Адразу пасля стральбы прыбыла хуткая дапамога, аднак лекары неўзабаве канстатавалі смерць Дэлаліча. Паліцыя лічыла, што забойства было арганізавана Насерам Кельмендзі , албанскім ураджэнцам Косава, наркагандляром і супернікам Дэлаліча. Дэлаліч быў пахаваны на могілках Ковачы ў Сараеве.
Яго таксама вінілі за ваенныя злачынствы супраць баснійскіх харватаў[2]. Па адной з версій, Дэлаліч не забіваў Ніколк Гардавіча. Яго саўдзельнік Мухамед Швракіч выхваляўся тым, што ён — «Мусульманскі Гаўрыла Прынцып»[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
- ↑ Чубарьян А. О. XX век: Краткая историческая энциклопедия
- ↑ Один из бывших командиров мусульманской армии во время войны в Боснии… . archive.ph (24 сакавіка 2015). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Wayback Machine . web.archive.org. Праверана 1 снежня 2024.