Перайсці да зместу

Расохі (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расохі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,58 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,86 км
Басейн
Плошча вадазбору 0,75 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Расохі (Беларусь)
Расохі
Расохі
Map

Расо́хі — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Размешчанае за 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,16 км². Даўжыня Расохаў складае 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,86 км. Плошча вадазбору возера складае 0,75 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 метраў, на захадзе — да 15 метраў. Схілы парослыя хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца з схіламі.

Расохі злучаныя пратокай з возерам Ходасы.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.