Перайсці да зместу

Расплавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расплаў — вадкі расплаўлены стан рэчыва пры тэмпературах, у пэўных межах аддаленых ад крытычнага пункту плаўлення і размешчаных паміж тэмпературамі плаўлення і кіпення.

На практыцы расплавамі, як правіла, называюць рэчывы, якія знаходзяцца ў вадкім агрэгатным стане, якія пры нармальных умовах існуюць выключна або пераважна ў цвёрдым агрэгатным стане. Так, да прыкладу, вадкія ваду і спірт, звадкаваныя газы, як правіла, не адносяць да расплаваў, нягледзячы на тое, што фізіка і хімія вады, спірту і газаў у вадкім стане, строга кажучы, апісваюцца ў паняццях і тэрмінах паводзін расплаваў.

Прырода і характар паводзін расплаваў па сваёй сутнасці вызначаюцца выглядам хімічных сувязяў элементаў у расплаўленым рэчыве. Расплавы прынята характарызаваць наяўнасцю блізкага парадку сувязяў паміж часціцамі, якія ўтвараюць яго, і адсутнасцю сярэдняга і далёкага парадкаў.

Расплавы знаходзяць шырокае прымяненне ў металургіі, шклаварнай і іншых галінах тэхнікі. Звычайна расплавы маюць складаны склад і ўтрымліваюць розныя кампаненты (гл. фазавая дыяграма).

Расплавы бываюць:

  • металічныя;
  • іонныя;
  • паўправадніковыя з кавалентным сувязямі паміж атамамі;
  • арганічныя расплавы з ван-дэр-ваальсавымі сувязямі;
  • высокапалімерныя;

Расплавы па тыпу хімічных злучэнняў бываюць:

Расплавы з адмысловымі ўласцівасцямі:

Тэмпературай плаўлення называюць тэмпературу (для шматкампанентных сістэм - дыяпазон тэмператур), пры якой рэчыва пераходзіць з цвёрдага стану ў вадкі альбо з вадкага ў цвёрды. У другім выпадку нярэдка выкарыстоўваюць тэрмін «тэмпература крышталізацыі».

Строга кажучы, у раўнаважкай сістэме пры тэмпературы плаўлення рэчыва не змяняе фазавага стану і павінна ўтрымліваць некаторыя колькасці цвёрдай і вадкай фазы. Для таго, каб адбывалася плаўленне, да сістэмы дадаткова падводзіцца энергія. На практыцы гэта выяўляецца ў пэўным перавышэнні тэмпературы расплаўленай фазы над раўнаважкай тэмпературай плаўлення. Роўным чынам пры крышталізацыі расплаву неабходна некаторае пераахаладжэнне расплаву адносна тэмпературы плаўлення. Такім чынам праўдзівая (раўнаважкая) тэмпература плаўлення (крышталізацыі) у сістэме дасягаецца толькі на мяжы падзелу цвёрдай і вадкай фаз.

Аморфны стан рэчывы, характарызавальнае наяўнасцю ў рэчыве толькі блізкага парадку сувязяў нярэдка разглядаюць як расплаў рэчывы, які валодае звышвысокай глейкасцю.