Растоўскі раён
Выгляд
Растоўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 10 чэрвеня 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Растоўскі раён (руск.: Росто́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўднёвым усходзе Яраслаўскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Растоў, які мае статус горада абласнога значэння і не ўваходзіць у раён, але з’яўляецца складовай часткай аднайменнага Растоўскага муніцыпальнага раёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча 2082 км² (8-е месца сярод раёнаў вобласці). Раён мяжуе на поўначы з Гаўрылаў-Ямскім, на захадзе — з Барысаглебскім, на поўдні — з Пераслаўскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, на ўсходзе — з Іванаўскай вобласцю.
Асноўныя рэкі — Котарасль, Усцье, Сара, Вёкса. Таксама на тэрыторыі раёна размешчана возера Нера.