Бурмакіна
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Бурмакіна
| ||||||||||||||||||||
Бурмакіна (руск.: Бурма́кино) — рабочы пасёлак у Някрасаўскім раёне Яраслаўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр сельскага паселішча Бурмакіна. Насельніцтва — 2610 чалавек (2021). Размешчаны на рацэ Тунашонка, за 35 км на паўднёвы ўсход ад Яраслаўля. Чыгуначная станцыя Бурмакіна на лініі Яраслаўль — Нерахта. Пасёлак узнік вакол воінскай часці і тут першапачаткова пражывалі яе служачыя. У 1943 годзе ён атрымаў статус рабочага пасёлка. Назву ён атрымаў ад паселішча Бурмакіна, якое знаходзілася за 4 км на захад, якім даўней валодалі яраслаўскія князі Траякуравы.
У 1944—1959 гадах пгт быў цэнтрам Бурмакінскага раёна.
Зноскі
- ↑ а б (unspecified title) — GeoNames.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.