Руска-беларускі слоўнік Гарэцкіх
Руска-беларускі слоўнік Гарэцкіх | |
---|---|
Аўтар | Максім Іванавіч Гарэцкі і Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі |
Мова арыгінала | беларуская |
Выпуск | 1918 |
Месца публікацыі | Смаленск |
«Руска-беларускі слоўнік» — перакладны слоўнік, складзены братамі Максімам Гарэцкім і Гаўрылам Гарэцкім. Выдадзены ў 1918 годзе[1] ў Смаленску ў друкарні Аддзела народнай асветы.
У прадмове да свайго слоўніка браты Гарэцкія падкрэслівалі, што яны не мелі філалагічнай адукацыі і не ставілі перад сабой высокіх навуковых задач[1]:
адно – слухаючы свайго вуха і не зважаючы надта на тое, ці хто ўхваліць, а ці пашкеліць, ці ганіць будзе, – выкладалі жменю цікавейшых слоў ку патрэбе і на добрае ўжыванне маладым адраджоным братом, што па-маскоўску чытаць-пісаць умеюць, а па-беларуску няцца хочуць |
Згодна з А. Літвіноўскай, у гэтым слоўніку ў параўнанні з іншымі лексікаграфічнымі працамі ХХ ст., за выключэннем «Расійска-беларускага слоўніка» 1928 г., пададзена адносна самая вялікая колькасць уласнабеларускіх слоў і «даўніх» запазычанняў з рускай мовы. Сучасная беларуская літаратурная мова значную колькасць уласнабеларускіх слоў, якія ўжываліся ў ёй у 1920-я гг., страціла і адначасова пазбавілася вялікай колькасці русізмаў, які таксама ўжываліся ў той час, таму гэты слоўнік моцна адрозніваецца ад сучасных[1].
Зноскі
- ↑ а б в Запрудскі, С. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918–1941) : дапаможнік / С. М. Запрудскі. — Мінск: БДУ, 2015. — С. 13-14. — 191 с. — ISBN 978-985-566-249-6.